Юрыспрудэнцыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Юрыспрудэ́нцыя, таксама юрыды́чная наву́ка, правазна́ўства[1] (па-лацінску: jūris prūdentia — «правазнаўства», па-лацінску: jūs, род. скл. jūris «права», па-лацінску: prūdentia «прадбачаньне», «веданьне») — комплексная навука, якая вывучае сутнасныя ўласцівасьці дзяржавы і права; сукупнасьць прававых ведаў; практычная дзейнасьць юрыстаў і сыстэма іх падрыхтоўкі.

Такім чынам, пад юрыспрудэнцыяй разумеюць некалькі ўзаемазьвязаных паняцьцяў:

  1. Навуку пра дзяржаву і права, якія вывучаюць вынікі прававога рэгуляваньня і вылучаюць прававыя ідэі аб магчымасьці ўнясеньня прагрэсіўных зьменаў у мэханізм і спосабы рэгуляваньня грамадзтва.
  2. Сукупнасьць ведаў пра дзяржаву, кіраванне, права, наяўнасьць якіх дае падставу для прафэсійнай юрыдычнай дзейнасьці.
  3. Практычнае выкарыстаньне юрыдычных ведаў, дзейнасьць юрыстаў.
  4. Сыстэму падрыхтоўкі спэцыялістаў-юрыстаў у юрыдычных навучальных установах.

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Варыянты напісаньня ў адпаведнасьці зь БЭ ў 18 тамах. Т.18., кн. 1, Мн., 2004, С.218.