Юры Ільленка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Юры Ільленка
Іллєнко Юрій Герасимович
Ілленка.jpg
Род дзейнасьці кінарэжысэр, кінаапэратар, сцэнарыст, палітык
Дата нараджэньня 18 ліпеня 1936 (78 гадоў)
Месца нараджэньня Чаркасы
Дата сьмерці 15 чэрвеня 2010
Месца сьмерці Украіна

Юры Герасімавіч Ільленка (па-ўкраінску: Іллє́нко Ю́рій Гера́симович, 18 ліпеня 1936, Чаркасы15 чэрвеня 2010[1]) — украінскі кінарэжысэр, кінаапэратар, сцэнарыст. Удзельнік палітрады Усеўкраінскага аб’яднаньня «Свабода».

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гады вайны разам зь сям’ёй правёў у эвакуацыі ў Сыбіры (бацька быў на фронце). У 1960 скончыў ВГІК (кіраўнікі — Б.Турок, С.Урусеўскі). Дэбютаваў як апэратар у фільме Якава Сэгеля Бывайце, галубы (1960). Працаваў на Ялцінскай кінастудыі, з 1963 — на кінастудыі Даўжэнка ў Кіеве. Сусьветную славу Ільленку прынесла апэратарская праца ў фільме С.Параджанава Цені забытых продкаў (1964).

Рэжысэрскія працы Ільленка прыналежаць да школы ўкраінскага паэтычнага кіно (Л.Осыка і інш.). Яны адзначаныя прэміямі на міжнародных кінафэстах.

Зьяўляўся ў некалькіх фільмах як актор (Вуліца Ньютона, хата адна, 1963). Выстаўляецца таксама як мастак.

Брат — Вадзім Герасімавіч Ільленка, кінаапэратар.

Абраная фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пэдагагічная дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 1986 — загадчык катэдрай кінарэжысуры і кінадраматургіі Кіеўскага інстытуту тэатральнага мастацтва ім. Карпенка-Карага, прафэсар.

Кнігі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Парадыгма кіно. Кіеў: Абрыс, 1999

Прызнаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]