Юры Алелькавіч (1559—1586)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юры Алелькавіч
Юры Алелькавіч. Гравюра А. Зубчанінава з партрэта XVII стагодзьдзя
Юры Алелькавіч. Гравюра А. Зубчанінава з партрэта XVII стагодзьдзя

Герб «Пагоня Літоўская»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 17 жніўня 1559
Памёр 6 траўня 1586 (26 гадоў)
Пахаваны
Род Алелькавічы
Бацькі Юры Юр’евіч Алелькавіч[1]
Кацярына Тэнчынская[d]
Дзеці Соф’я Слуцкая

Юры Юр’евіч Алелькавіч (17 жніўня 1559 — 6 траўня 1586) — грамадзкі і культурны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

За Ю. Алелькавічам княскі двор у Слуцку зрабіўся буйным культурным цэнтрам[2].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ю. Алелькавіч, XVII стагодзьдзе

Прадстаўнік княскага роду Алелькавічаў, старэйшы сын Юрыя і Кацярыны з Тэньчынскіх. Меў братоў Аляксандра і Яна Сямёна, разам зь якімі падарожнічаў па эўрапейскіх унівэрсытэтах[3].

У 1582 годзе пры падзеле спадчыны з братамі атрымаў Верхні і Ніжні замкі і Старое Места ў Слуцку, частку Слуцкага княства, Весічы і інш.

Уласнаруч напісаў Слуцкае Эвангельле (1585)[4].

У шлюбе з Барбарай Кішка меў дачку Соф’ю, да якой па ягонай сьмерці адыйшло Слуцкае княства.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ https://files.knihi.com/preview/Knihi/Slounik/VKL.pdf.zip/VKL_1.pdf/219_1332x9999.jpeg
  2. ^ П. Р. Казлоўскі. Алелькавічы // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 101.
  3. ^ Настасся Скеп’ян. Злыя прыгоды Алелькавічаў за мяжой // «Культура» № 47 (813), 24 лістапада 2007.
  4. ^ Валерый Пазднякоў. Алелькавічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 219.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]