Юры Валавік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юры Валавік
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 19 чэрвеня 1993(1993-06-19)[1] (30 гадоў)
Рост 177 см
Вага 72 кг[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Астравец
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2010—2015 Дынама Менск 2 (0)
2012—2014 Бяроза-2010 64 (3)
2015 Гарадзея 24 (1)
2016—2020 Гарадзея 98 (0)
2021—2022 Белшына 26 (1)
2023 Макслайн 12 (1)
2023 Маладэчна-2018 9 (0)
2024—4 Астравец
Зборныя
2012—2013 Беларусь (да 21) 11 (0)

Ю́ры Валаві́к (нар. 19 чэрвеня 1993 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Маладэчна-2018».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец СДЮШАР гораду Лагойска. Яшчэ ў маладосьці трапіў у сыстэму менскага «Дынама». У 2010—2011 гадах выступаў за клюбны дубль. 19 верасьня 2010 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра» (0:3). З 2012 году доўгі час выступаў за клюб «Бяроза-2010», дзе быў адным з асноўных гульцоў. Улетку 2014 году вярнуўся ў «Дынама», дзе зноў выступаў за дубль. У лютым 2015 году на правах арэнды далучыўся да «Гарадзеі»[3], у складзе якой замацаваўся ў першай адзінаццатцы і дапамог паводле вынікаў сэзону 2015 году прасунуцца ў Найвышэйшую лігу.

У студзені 2016 году па заканчэньні кантракту адышоў з «Дынама» і ў якасьці свабоднага агента падпісаў кантракт з «Гарадзеяй»[4]. У сэзоне 2016 году звычайна зьяўляўся на полі, выходзячы на замену. У студзені 2017 году на год падоўжыў кантракт з клюбам[5]. У першай палове сэзона 2017 году гуляў у пачатковым складзе гарадзейцаў, але пазьней зноў страціў месца ў першай адзінаццатцы. Сытуацыя паўтарылася і ў сэзоне 2018 году. У лістападзе 2018 году падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на сэзон 2019 году[6]. У гэтым сэзоне гуляў пераважна ў стартавым складзе, але ўжо на пачатку 2020 году звычайна выходзіў на зьмену. Пасьля вярнуўся ў першую адзінаццатку.

У лютым 2021 году трэнаваўся зь «Белшынай», зь якой у сакавіку склаў працоўную ўгоду[7]. Прапусьціў пачатак сэзону 2021 году, але пазьней замацаваўся ў стартавым складзе каманды і дапамог ёй вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У лютым 2022 году падоўжыў пагадненьне з бабруйскім клюбам[8]. Амаль увесь сэзон 2022 году прапусьціў праз траўмы, і толькі ў канцы году зноў выйшаў на газон. У лютым 2023 году пакінуў бабруйскі клюб[9]. У сакавіку 2023 году ўмацаваў склад віцебскага «Макслайну»[10]. У ліпені 2023 году далучыўся да «Маладэчна-2018»[11].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выступаў за юнацкія зборныя Беларусі ў кваліфікацыйных турнірах чэмпіянату Эўропы. У 2012—2013 гадах гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Гарадзея 2015 Першая ліга 24 1
2016 Найвышэйшая ліга 15 0
2017 Найвышэйшая ліга 18 0
2018 Найвышэйшая ліга 20 0

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]