Юры Глушакоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юры Глушакоў
1-ы намесьнік старшыні Беларускае партыі «Зялёныя»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1966(1966)
Гомель, БССР
Партыя: Беларуская партыя Зялёныя
Адукацыя: БДУ

Ю́ры Эдуа́рдавіч Глушако́ў (нарадзіўся ў 1966 годзе, Гомель, БССР) — беларускі палітычны й грамадзкі дзяяч.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Служыў у Савецкай Арміі, у войсках ВПС. Затым працаваў па рабочых спэцыяльнасьцях. Адначасова скончыў з адзнакай БДУ і асьпірантуру. У 1997—2005 працаваў навуковым супрацоўнікам у Гомельскім абласным краязнаўчым музэі. У 2006—2009 — выкладчык, у тым ліку — асыстэнт катэдры Гомельскага дзяржаўнага мэдычнага ўнівэрсытэту. Аўтар шэрагу навуковых публікацыяў і сцэнараў навукова-папулярных тэлефільмаў для тэлеканалу «Лад».

Палітычная дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1991 адзін з арганізатараў чарнобыльскага страйку ў Гомлі, у выніку якой ахвяры катастрофы на Чарнобыльскай АЭС дамагліся сацыяльных ільгот.

У жніўні 1991 году ўдзельнік абароны «Белага дому» ў Маскве (Расея) падчас камуністычнага путчу.

У 2003—2007 незалежны дэпутат Гомельскае гарадзкое Рады дэпутатаў. Дэлегат 1-га і 2-га Кангрэсаў дэмакратычных сілаў Беларусі, сябар Палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Першы намесьнік старшыні Беларускае партыі «Зялёныя».

31 траўня 2010 Беларуская партыя «Зялёныя» вылучыла яго ў якасьці свайго прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Беларусі[1]. 27 верасьня 2010 ЦВК Беларусі зарэгістраваў ініцыятыўную групу Юр’я Глушакова на чале зь Дзьмітрыем Кучуком, якая ўключала 244 чалавекі[2]. Тым ня менш 29 кастрычніка палітык заявіў аб зьняцьці сваёй кандыдатуры з прэзыдэнцкае гонкі празь не сабраныя 100 000 подпісаў у сваю падтрымку[3].

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Удавец. Выхоўвае дачку.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]