Юры Жадобін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук
Юры Жадобін
Міністар абароны РБ
4 сьнежня 2009 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі
Папярэднік: Леанід Мальцаў
Сакратар Савету Бясьпекі РБ
15 ліпеня 2008 — 4 сьнежня 2009
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік: Віктар Шэйман
Наступнік: Леанід Мальцаў
KGB Belarus crest.svg Кіраўнік КДБ РБ
17 ліпеня 2007 — 15 ліпеня 2008
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік: Сьцяпан Сухарэнка
Наступнік: Вадзім Зайцаў
начальнік Службы бясьпекі прэзыдэнта
9 верасьня 2003 — 17 ліпеня 2007
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік: Яўген Двярніцкі
Наступнік: Андрэй Уцюрын
Асабістыя зьвесткі:
Нарадзіўся: 14 лістапада 1954 Днепрапятроўск, УССР
Нацыянальнасьць: расеец
Узнагароды:
Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн За службу Радзіме 3 ступені
Мэдаль За бездакорную службу 1 ступені

Ю́ры Ві́ктаравіч Жадо́бін (нарадзіўся 14 лістапада 1954, Днепрапятроўск, Украінская ССР) — беларускі вайсковы і дзяржаўны дзяяч, міністар абароны РБ (2009).

Зьмест

[рэдагаваць] Біяграфія

Нарадзіўся ў г. Днепрапятроўску (Украіна).

Ва Ўзброеных Сілах — з 1972 г.

У 1976 г. скончыў Казанскую вышэйшую танкавую камандную вучэльню, у 1985 г. — камандны факультэт Ваеннай акадэміі бранетанкавых войскаў у Маскве.

З 1976 г. па 1990 г. мінуў усе службовыя прыступкі ад камандзіра ўзвода да камандзіра палка.

З 1990 г. па 1999 г. служыў на камандных пасадах у сыстэме Грамадзянскай абароны Беларусі, унутраных войсках МУС Рэспублікі Беларусь.

З 1999 г. займаў пасаду намесьніка міністра ўнутраных справаў — камандавалага ўнутранымі войскамі.

9 верасьня 2003 г. указам прэзыдэнта прызначаны на пасаду начальніка Службы бясьпекі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь (на месца Яўгена Дзьверніцкага).

17 ліпеня 2007 г. указам прэзыдэнта прызначаны старшынём Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь (зьмяніў Сьцяпана Сухарэнка; на пост начальніка службы бясьпекі прэзыдэнта РБ быў прызначаны падпалкоўнік Андрэй Утурын, займалы да таго часу пасаду начальніка ўпраўленьня асабістай аховы прэзыдэнта).

15 ліпеня 2008 г. указам прэзыдэнта прызначаны на пасаду сакратара Савета Бясьпекі Рэспублікі Беларусь (на месца Віктара Шэймана; пост кіраўніка КДБ РБ заняў генэрал-маёр Вадзім Зайцаў)[1]. Адстаўлены быў 4 сьнежня 2009 г. й адначасова прызначаны міністрам абароны [2].

Званьне — генэрал-лейтэнант (2 ліпеня 2009)[3].

[рэдагаваць] Узнагароды

Указам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 10.09.2003 N 391 Узнагароджаны ардэнамі «За службу Радзіме» трэцяй ступені і «Чырвонай зоркі», мэдалём «За бездакорную службу» першай ступені.

[рэдагаваць] Рэакцыя

Наконт прызначэньня Юрыя Жадобіна на пост сакратара Савета Бясьпекі былы падпалкоўнік КДБ Валеры Костка ў інтэрвію прэс-цэнтру Хартыі’97 заявіў:

« Быўшы старшынём КДБ Жадобін нічым сябе ня выявіў. Наадварот, у афіцыйны Дзень Незалежнасьці ў Менску адбыўся выбух, і ўся адказнасьць за гэта павінна была легчы на главу КДБ. Ніякіх «выбітных» заслуг, акрамя скандалу з пошукам амэрыканскіх «шпіёнаў», за ім ня лічыцца. Раней Жадобін быў кіраўніком службы бясьпекі прэзыдэнта, так што Лукашэнка яго ніколі ад сябе не адпускаў. »

Валеры КосткаЛукашенко не доверяет силовикам(рас.)

[рэдагаваць] Крыніцы

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах