Юры Жыгамонт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юры Жыгамонт
Юры Ўладзімеравіч Жыгамонт
Род дзейнасьці беларускі актор і тэлевядучы
Дата нараджэньня 11 лютага 1968 (56 гадоў)
Месца нараджэньня вёска Дзямідаў, Нараўлянскі раён, Гомельская вобласьць, Беларуская ССР, СССР
Месца вучобы
Занятак актор, тэлевядовец
Месца працы
Бацька Уладзімер Жыгамонт

Ю́ры Ўладзі́меравіч Жыгамо́нт (нар. 1968, Дзямідаў, Нараўлянскі раён, Гомельская вобласьць, цяпер Беларусь) — беларускі актор і журналіст[1].

Каля 17 гадоў вёў тэлеперадачу «Падарожжы дылетанта», якую стварыў на тэлеканале «Сталічнае тэлебачаньне». Па выніках галасаваньня, праведзеных газэтай «Комсомольская правда в Белоруссии» празнаны любімым тэлевядучым на тэлеканале «СТБ» 2010 году[2].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Юры Жыгамонт нарадзіўся на Палесьсі. Яго прапрабабуля была дачкою войта і, паводле зьвестак, пражыла больш за сто гадоў[3]. Яго дзед, Пётар Мацьвеевіч Жыгамонт, быў расстраляны ў Горкім (цяпер Ніжні Ноўгарад), яго забралі ў 1937-м, а расстралялі ў 1938 годзе[4]. Юры яшчэ зь дзяцінства цікавіўся гісторыяй, рэтра-рэчамі. Рана пачаў вандраваць — старэйшы брат яго заўсёды браў з сабою, калі кудысьці ехаў[5].

Скончыў ПТВ па спэцыяльнасьці «кіроўца вежавых кранаў»[3]. У 1994 г. скончыў БДТМІ (Тэатральна-мастацкі інстытут). Падчас навучэньня ў Тэатральна-мастацкім інстытуце вырашыў вывучыць Беларусь. На вакацыях шукаў на мапе нейкае мястэчка, набываў квіток і ехаў туды. Хадзіў па вуліцах, глядзеў на старажытныя дамы, палацы, паркі. А наступнай раніцай ехаў ужо ў іншае мястэчка[5].

Актор тэатру і кіно, з 2002 г. служыць у Тэатры юнага гледача, у якім прымае ўдзел у спэктаклях «Маленькі лорд Фаўнтлярой», «Тарас на Парнасе»[6]. Самымі дарагімі для сябе кнігамі лічыць Біблію і паэму «Новая зямля» Якуба Коласа[3].

17 кастрычніка 2021 году ў выдавецтве «Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі» выйшла яго кніга «Мястэчкі і вёскі Беларусі», якая ўвабрала аповеды са сцэнароў да тэлеперадачы «Падарожжы дылетанта» за 17 гадоў. Больш за 50 аповедаў пра вёскі зьмяшчалі фотаздымкі. Нататкі зьмяшчалі казкі і паданьні пра паходжаньне мястэчак у 10 раёнах, у тым ліку ў Аршанскім і Барысаўскім, Ваўкавыскім і Вярэнаўскім, Івацэвіцкім і Карэліцкім, Лідзкім і Ляхавіцкім, Мёрскім і Пастаўскім раёнах. Найбольш падрабязныя паданьні апісвалі паходжаньне такіх 14 вёсак і мястэчак, як Барань і Бяльмонты, Бусяж і Варонча, Вішнявец і Гайцюнішкі, Гудагай і Друя, Дрысьвяты і Жырмуны, Ідолта і Лынтупы, Мсьцібава і Шарашова. Цана кнігі ў кнігарнях Менску складала 30 рублёў (11,75 $)[7].

Цытаты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пра сябе[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

« Я — стопрацэнтны беларускі падарожнік, бо вандрую толькі ў межах Беларусі, аб чым ніколькі не шкадую. »

—Юры Жыгамонт, «Наша Ніва», 28.07.2009

Пра беларусаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

« Самы распаўсюджаны экспанат любога беларускага музэю — лапці як увасабленьне нашых каранёў, з чым я катэгарычна ня згодны. Лапці — гэта звычайны спэцабутак, якім карысталіся нашыя продкі, калі ішлі на працу або ў лес. А на сьвяты і ў царкву яны надзявалі боты. Усяму гэтаму адпавядае гістарычны стэрэатып: калі беларусы — значыць, сяляне. Хто нашы продкі? Тыя, хто хадзіў у лапцях ды з косамі. А ў нас прысутнічалі і іншыя саслоўі — магнаты, шляхта, гараджане. Яны апраналі на сябе цяжкія дасьпехі, бралі ў рукі вялізныя мячы і йшлі абараняць радзіму ад ворагаў. Вось гэтыя экспанаты і трэба ўсюды выстаўляць як сімвал непераможнасьці нашага народу! »

—Юры Жыгамонт, «Наша Ніва», 28.07.2009

Пра шанаваньне памяці продкаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

« Трэба зрабіць усё, каб людзі не забывалі, што ў нас была магутнейшая дзяржава — Вялікае Княства Літоўскае, што тут раней жылі князі, каб іх ведалі, паважалі. У нас жа вельмі мала вуліц, названых у гонар слынных людзей Беларусі: Радзівілаў, Сапегаў, Тадэвуша Касьцюшкі, Адама Міцкевіча. На Беларусі засталося шмат панскіх склепаў. Іх паразбурвалі, шукалі скарбы, раскапвалі гэтыя могілкі. Часам прыяжджаеш у нейкае мястэчка, а каля ўскрытага склепу косткі валяюцца, у склепы сьмецьце скідваюць. Я лічу, што на гэта павінны зьвярнуць увагу ўлады. Продкаў сваіх трэба шанаваць. »

—Юры Жыгамонт, Экспресс Новости. 09.12.2004

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

23 траўня 2012 году загадам міністра культуры РБ Паўла Латушкі, Юры Жыгамонт узнагародзжаны нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі»[8].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ 11 лютага
  2. ^ Допроси любимого ведущего!(недаступная спасылка)
  3. ^ а б в Ліна Мілаш, Народная Воля. Юры Жыгамонт: «Лапці былі звычайным спецабуткам» // Наша Ніва, 28 ліпеня 2009 г. Праверана 5 сакавіка 2013 г.
  4. ^ Радаўніца ў Курапатах // Беларуская Салідарнасьць, 2 траўня 2006 г. Праверана 5 сакавіка 2013 г.
  5. ^ а б Экспесс Новости: ЮРЫЙ ЖЫГАМОНТ
  6. ^ Юры Жыгамонт
  7. ^ Дар'я Амяльковіч. «А што, колькі ўжо наездзіў!» // Газэта «Новы час», 17 кастрычніка 2021 г. Праверана 19 кастрычніка 2021 г.
  8. ^ Паплаўская Ася (17 красавіка 2013) Юры Жыгамонт атрымаў медаль ад Мінкульта праз год пасля прысуджэння. БелаПАНПраверана 18 красавіка 2013 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]