Юры Зісер
| Юры Зісер | |
| Род дзейнасьці | прадпрымальнік, праграміст |
|---|---|
| Дата нараджэньня | 28 чэрвеня 1960 (52 гады) |
| Месца нараджэньня | Львоў, Украіна |
Ю́ры Анатольевіч Зі́сер (нар. 28 чэрвеня 1960 году) — беларускі прадпрымальнік, дырэктар і ўласьнік УП «Надзейныя праграмы», генэральны дырэктар, заснавальнік і ўласьнік найбуйнейшага ў Беларусі парталу TUT.BY.[1]
Зьмест |
Біяграфія[рэдагаваць]
Юры Зісер нарадзіўся 28 чэрвеня 1960 году ў Львове, Украіна. Скончыў Паўночна-Заходні палітэхнічны інстытут у Санкт-Пецярбургу па спэцыяльнасьці «Электронныя вылічальныя машыны». У 1977—1994 гадах працаваў праграмістам, сыстэмным аналітыкам і кіраваў рознымі праектамі.[2]
У Менску жыве з 1987 году. У 1992 годзе заснаванае ўнітарнае прадпрыемства «Надзейныя праграмы» (рас. «Надёжные программы»). Пад эгідай УП «Надзейныя праграмы» быў створаны інтэрнэт-партал TUT.BY, які цяпер зьяўляецца найбольш папулярным інтэрнэт-рэсурсам у Байнэце.[3]
Бібліяграфія[рэдагаваць]
- Зиссер Ю. А. Маркетинг on-line. — Минск: Издательство Гревцова, 2007. — 302 с.
- Зиссер Ю. А., Мелещенко А. А. Управление разработкой и продвижением программного обеспечения: Учебное пособие. — В 2-х частях. Часть I. Менеджмент. — Минск: БГУИР, 2002. — 163 с.
- Зиссер Ю. А., Мелещенко А. А. Управление разработкой и продвижением программного обеспечения: Учебное пособие. — В 2-х частях. Часть II. Маркетинг. — Минск: БГУИР, 2002. — 155 с.
Крыніцы[рэдагаваць]
- ^ Юрий Зиссер (рас.)
- ^ Руководство (рас.)
- ^ Рэйтынг беларускіх сайтаў. Агульны рэйтынг
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
| Гэта — накід артыкула пра чалавека. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |