Юры Лістапад
| Юры Лістапад | |
| Асабістыя зьвесткі: | |
|---|---|
| Нарадзіўся: | красавік 1897 Варкавічы, цяпер Слуцкі раён, Менская вобласьць |
| Памёр: | 5 ліпеня 1938 Бамлаг |
| Нацыянальнасьць: | |
| Адукацыя: | Панявеская настаўніцкая сэмінарыя |
Ю́ры Іва́навіч Лістапа́д (красавік 1897, Варкавічы, Слуцкі павет, Менская губэрня, цяпер Слуцкі раён, Менская вобласьць — 5 ліпеня 1938, Бамлаг) — беларускі палітычны дзеяч, публіцыст.
У 1914 скончыў Панявескую настаўніцкую сэмінарыю. Настаўнічаў на Случчыне і ў Слуцку. Сябар Беларускае Рады Случчыны; удзельнік Слуцкага збройнага чыну 1920 году. Выехаў у Польшчу. У 1922 вярнуўся ў Слуцак. Настаўнічаў, выкладаў на Слуцкіх агульнаадукацыйных курсах. У сярэдзіне 1920-х працаваў стыльрэдактарам Дзяржвыдавецтва БССР. Арыштаваны ДПУ БССР 22 лістапада 1925; у сакавіку 1926 асуджаны на 5 гадоў турэмнага зьняволеньня. Вызвалены ў лістападзе 1927. Зноў арыштаваны летам 1930 па справе «Саюзу вызваленьня Беларусі»; вызвалены празь некалькі месяцаў. У ліпені 1933 перасяліўся ў Ржэў. У кастрычніку 1933 арыштаваны па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтру»; у студзені 1934 асуджаны на 8 гадоў зьняволеньня. Адпраўлены ў Бамлаг; паводзіў сябе там непакорліва. У жніўні 1935 на яго была заведзеная крымінальная справа. 31 сакавіка 1938 прыгавораны да расстрэлу. Па прысудах 1934 і 1938 рэабілітаваны ў 1956.
Творы [рэдагаваць]
- Слуцкае вясельле // Беларусь. 1920, № 108—110
- Узьбіліся на свой шлях // Наша думка (Вільня). 1921, № 9—10