Юры Нікулін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Юры Нікулін
Юрий Никулин
Russia-2001-stamp-Yuri Nikulin.jpg
Марка Расеі, прысьвечаная Юрыю Нікуліну
Імя пры нараджэньні Юры Ўладзімеравіч Нікулін
Дата нараджэньня 18 сьнежня 1921
Месца нараджэньня Дзямідаў, Смаленская губэрня, РСФСР
Дата сьмерці 21 жніўня 1997
Месца сьмерці Масква, Расея
Грамадзянства СССР, Расея
Прафэсія актор, клоўн

Ю́ры Ўладзі́меравіч Ніку́лін (18 сьнежня 192121 жніўня 1997) — савецкі і расейскі актор і клоўн. Народны артыст СССР (1973). Герой Сацыялістычнай Працы (1990).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 18 сьнежня 1921 году ў Дзямідаве (цяпер Смаленскай вобласьці). Бацька, Уладзімер Андрэевіч (18981964), дэмабілізаваўшыся з Чырвонай Арміі і скончыўшы курсы Палітасьветы, уладкаваўся ў драматычны тэатар у Дзямідаве. Тамсама была акторкай і ягоная маці, Лідзія Іванаўна (19021979).

У 1925 годзе ягоная сям’я перабралася ў Маскву.

8 лістапада 1939 году быў пакліканы ў войска, служыў у 115-м зэнітна-артылерыйскім палку. У часе савецка-фінскай вайны зэнітная батарэя, дзе ён служыў, знаходзілася пад Сестрарэцкам і ахоўвала паветраныя падыходы да Ленінграду. У Вялікую Айчынную вайну ваяваў пад Ленінградам да 1943 году. Увесну 1943 захварэў на запаленьне лёгкіх і быў накіраваны ў ленінградзкі шпіталь, а адразу пасьля выпіскі быў кантужаны падчас авіяналёту. Выпісаўшыся, у жніўні 1943 быў накіраваны ў 72-і асобны зэнітны дывізіён пад Колпіна. Дэмабілізаваны ў траўні 1946 году ў званьні старэйшага сяржанта; за час вайны быў узнагароджаны мэдалямі «За адвагу», «За абарону Ленінграда» і «За перамогу над Нямеччынай». Чалец ВКП (б) з 1943 году[1].

Спрабаваў паступіць ва Ўсесаюзны дзяржаўны інстытут кінэматаграфіі і тэатральныя інстытуты, аднак прыёмныя камісіі не знаходзілі ў яго акторскіх здольнасьцяў. У рэшце рэшт паступіў у студыю кляўнады пры Маскоўскім цырку на Цьвятным бульвары. Скончыўшы навучаньне, стаў працаваць асыстэнтам разам з папулярным тады клоўнам Карандашом. Падчас працы пазнаёміўся зь Міхалам Шуйдзіным. Разам з Карандашом Нікулін і Шуйдзін неаднаразова езьдзілі на гастролі па краіне і набіраліся цыркавога досьведу. У 1950-м Шуйдзін і Нікулін разам сышлі ад Карандаша праз працоўны канфлікт[2]. Пачаўшы працаваць самастойна, яны склалі знакаміты клоўнскі дуэт Нікулін і Шуйдзін[1], хоць па характары былі абсалютна розныя.

Нікулін спыніў выступы ў 60-гадовым узросьце (1981) і перайшоў на пасаду галоўнага рэжысэра цырку на Цьвятным бульвары[3]. З 1982 — дырэктар цырку. Пры ім быў пабудаваны цалкам новы будынак цырку, адкрыты ў 1989 годзе.

У 1949 годзе Юры Нікулін пазнаёміўся з Тацянай Пакроўскай, якая неўзабаве стала ягонай жонкай. 14 лістапада 1956 ў сям’і Нікуліных нарадзіўся сын Максім.

Nuvola apps kview.svg Вонкавыя выявы
Searchtool.svg Адзін зь першых выступаў Юрыя Нікуліна ў цырку. 1 красавіка 1947

Юры Ўладзімеравіч Нікулін сканаў 21 жніўня 1997 году пасьля апэрацыі на сэрцы і пахаваны на Новадзявочых могілках Масквы.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Юры Нікулін дэбютаваў у кіно параўнальна позна, у 36-гадовым узросьце, і зь першых карцінаў зарэкамэндаваў сябе непараўнальным рознахарактарным акторам. Ён прынёс з цыркавай арэны на экран розныя ролі-маскі, шырока выкарыстоўваючы цыркавую эксцэнтрыку і фактуру (піратэхнік, фільм «Дзеўчына з гітарай», 1958; Клячкін «Непаддаючыеся», 1959; Балбес, «Цалкам сур’ёзна», 1961). Адна з кінанавэлаў, «Сабака Барбос і незвычайны крос» рэжысэра Леаніда Гайдая, паклала пачатак ролям, якія забясьпечылі актору ўсенародную любоў.

Самымі вядомымі фільмамі з удзелам Юрыя Нікуліна зьяўляюцца кінакамэдыі «Дыямэнтавая рука», «12 крэслаў», «Старыя-разбойнікі».

У апошнія гады жыцьця вёў гумарыстычную перадачу «Белы папугай», зьяўляўся адным са сталых удзельнікаў перадачы «Ў нашу гавань заходзілі караблі».

У 1991 годзе прымаў удзел у апошнім выпуску капітал-шоў «Поле цудаў» з Уладзіславам Лісьцевым.

Фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1958 — «Дзеўчына з гітарай» (піратэхнік)
  • 1959 — «Непаддаючыеся» (Альберт Клячкін)
  • 1960 — «Сабака Барбос і незвычайны крос» (Балбес)
  • 1960 — «Мёртвыя душы» (палавы ў карчме)
  • 1961 — «Іван Рыбакоў»
  • 1961 — «Чалавек ніадкуль» (старшына міліцыі)
  • 1961 — «Калі дрэвы былі вялікімі» (Кузьма Іарданаў)
  • 1961 — «Сябар мой, Колька!» (Вася)
  • 1961 — «Самагоншчыкі» (Балбес)
  • 1961 — «Утаймаванне свавольніцы» (кіраўнік царкоўнага хору хлопчыкаў)
  • 1962 — «Дзелавыя людзі». Навэла «Роднасныя душы» (рабаўнік)
  • 1962 — «Молада-зялёна» (шафёр Мікалай)
  • 1963 — «Бяз страху і папроку» (клоўн у цырку)
  • 1963 — «Вялікі кнот» (Пеця-Пеўнік, злодзей-дамушнік)
  • 1964 — «Да мяне, Мухтар!» (Глазычаў)
  • 1965 — «Аперацыя «Ы» і іншыя прыгоды Шурыка» (Балбес)
  • 1965 — «Дайце кнігу скаргаў» (прадавец)
  • 1965 — «Фантазёр» (чалавек на пляжы)
  • 1965 — «Маленькі уцякач» (камэо)
  • 1966 — «Каўкаская палонніца, ці Новыя прыгоды Шурыка» (Балбес)
  • 1966 — «Андрэй Рублёў» (Патрыкей)
  • 1968 — «Дыямэнтавая рука» (Сямён Сямёнавіч Гарбункоў)
  • 1968 — «Сем старых і адна дзяўчына» (Балбес)
  • 1968 — «Новенькая»
  • 1970 — «Дзяніскіны апавяданьні»
  • 1971 — «Старыя-разбойнікі» (Мячыкаў)
  • 1971 — «Тэлеграма» (Фёдар Фёдаравіч)
  • 1971 — «12 крэслаў» (дворнік Ціхан)
  • 1972 — «Кропка, кропка, коска» (тата Лёшы)
  • 1976 — «Прыгоды Траўкі» (клоўн Чычыморы)
  • 1976 — «Яны змагаліся за Радзіму» (Някрасаў)
  • 1976 — «Дваццаць дзён без вайны» (Лапацін)
  • 1976 — «Бобік у гасцях у Барбоса» (Бобік)
  • 1979 — «Тут … недалёка» (прыежджы)
  • 1982 — «Не хачу быць дарослым»
  • 1983 — «Пудзіла» (Мікалай Мікалаевіч Бяссольцаў, дзядуля Алены)
  • 1983 — Кіначасопіс «Ералаш», выпуск № 38 (дзядзька Юра)
  • 1991 — «Капітан Крокус»

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна (14 лютага 1980, 27 сьнежня 1990), Айчыннай вайны 2-й ступені (11 сакавіка 1985), Працоўнага Чырвонага Сьцягу, ордэнам «Знак Пашаны»; расейскім ордэнам «За заслугі перад Айчынай» 3-й ступені (11 сьнежня 1996), мэдалямі, у тым ліку «За працоўную мужнасьць» (9 кастрычніка 1958).

Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя братоў Васільевых (1970), прэміі кінафэстывалю «Кінатаўр» у намінацыі «Прэмія прэзыденцкага Савету за творчую кар’еру» (1995)[4].

Народны артст СССР (1973)[1], Герой Сацыялістычнай Працы (1990).

Памяць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ля будынку цырку на Цьвятным бульвары, дзе Юры Нікулін адпрацаваў болей за 50 гадоў, у верасьні 2000 пастаўлены помнік аўтарства скульптара Рукавішнікава, які выяўляе актора побач з аўтамабілем зь фільму «Каўкаская палоньніца».

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Цирк. Маленькая энциклопедия. Сост А. Я. Шнеер, Р. Е. Славский. Гл. ред. Ю. А. Дмитриев. 2-е изд., перераб. и доп. — М.: «Советская энциклопедия», 1979. — 448 с.
  2. ^ Иева Пожарская. Юрий Никулин. — М.: Молодая гвардия, 2010. — С. 160. — (ЖЗЛ). — ISBN 978-5-235-03387-0
  3. ^ Иева Пожарская. Юрий Никулин. — М.: Молодая гвардия, 2010. — С. 328. — (ЖЗЛ). — ISBN 978-5-235-03387-0
  4. ^ Герой Сацыялістычнай Працы Нікулін Юры Ўладзімеравіч

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Дунина С. «Юрий Никулин». Серия: Актёры советского кино. Издательство: Бюро пропаганды советского киноискусства. Мягкая обложка, 18 с., тираж: 80000 экз., 1966 г.
  • Актёры советского кино. Выпуск 4. — Л.: 1968.
  • С. М. Макаров. «Юрий Никулин и Михаил Шуйдин». Серия: Мастера советского цирка. Издательство: Искусство. Твёрдый переплёт, 240 с., тираж: 25000 экз., 1981 г.
  • Р. П. Соболев. «Юрий Никулин». Серия: Актёры советского кино. Издательство: Союз кинематографистов СССР. Мягкая обложка, 28 с., тираж: 200 000 экз., 1981 г.
  • Иева Пожарская. «Юрий Никулин». Серия: Жизнь замечательных людей. Издательство: Молодая гвардия. Твёрдый переплёт, 400 с., тираж: 5000 экз., 2010 г. ISBN 978-5-235-03387-0

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]