Юры Радзівіл (біскуп)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Юры Радзівіл
Jury Radzivił. Юры Радзівіл (Vilnia, XVII).jpg
Юры Радзівіл, партрэт XVII ст.
POL COA Radziwiłł.svg
Герб «Трубы»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 31 траўня 1556
Лукішкі каля Вільні
Памёр: 23 студзеня 1600
Рым
Род: Радзівілы
Бацькі: Мікалай Радзівіл «Чорны»
Альжбета з Шыдлавецкіх

Ю́ры Радзіві́л (31 траўня 1556, в. Лукішкі, цяпер у межах Вільні — 23 студзеня 1600, Рым) — царкоўны й дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай.

Юры Радзівіл — першы каталіцкі кардынал зь Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Біскуп і ягоны герб, 1840

Зь нясьвіскай лініі роду Радзівілаў, сын Мікалая «Чорнага», канцлера вялікага літоўскага, і Альжбеты з Шыдлавецкіх. Меў братоў Альбрэхта, Мікалая Крыштапа і Станіслава, а таксама сясьцёр Ганну Магдалену, Крыстыну, Соф’ю Агнешку і Альжбету.

Выхоўваўся ў духу кальвінізму. Навучаўся ў кальвінскіх школах у Вільні й Нясьвіжы, працягваў адукацыю ў Ляйпцыскім унівэрсытэце (15711573). Разам з братам Мікалаем Крыштапам Радзівілам Сіроткам езьдзіў у Францыю па абранага караля Генрыка Валезу. У 1576[1] у прысутнасьці Пятра Скаргі перайшоў у каталіцтва. Вывучаў філязофію й тэалёгію ў Рымскім калегіюме.

Быў каад’ютарам (памочнікам-намесьнікам) біскупа Валяр’яна Пратасевіча (15741581). У 15771578 зьдзейсьніў пілігрымку ў Сант'яга-дэ-Кампастэля. У 15811591 біскуп віленскі, у 1583 атрымаў годнасьць кардынала.

Дзейна змагаўся супраць Рэфармацыі, у 1581 увёў у сваёй дыяцэзіі цэнзуру друку. У 1582 на ўласныя сродкі адчыніў Віленскую духоўную сэмінарыю. У 15821584 быў намесьнікам караля (губэрнатарам) у Інфлянтах, зь цяжкасьцю выконваў абавязкі.

Па сьмерці Стафана Баторыя на элекцыйным сойме 1587 падтрымліваў прадстаўніка аўстрыйскае дынастыі Габзбургаў Максіміліяна, аднак каралём і вялікім князем абралі Жыгімонта Вазу. Па збліжэньні ў 1589 з Габзбургам павялічыў свой уплыў пры двары. У 1589 разам з ваяводам кракаўскім Мікалаем Фірлеем езьдзіў з пасольствам да Рудольфа ІІ Габзбурга, у 1591 — у Рым, на зваротным шляху рэпрэзэнтаваў папу Клімэнта VIII. З 1591 стаў біскупам кракаўскім. Спрыяў шлюбу Жыгімонта ВАзы з эрцгэрцагіняй з дому Габзбургаў Ганнай (1592). Быў адным з найбліжэйшых дарадцаў караля, у 15961597 вёў перамовы пра далучэньне Рэчы Паспалітае Двух Народаў да антытурэцкае каталіцкае лігі[1].

Браў удзел у канклавах, на якіх абіралі папамі рымскімі Інакенцыюса IX (1591) і Клімэнта VIII (1592). Удзельнічаў у падрыхтоўцы Берасьцейскае вуніі. Памёр у Рыме, куды яго запрасілі для ўдзелу ў юбілеі 1600. Пахавалі кардынала ў касьцёле Іль Джэзу.

Аўтар напісаных на лаціне дзёньніка паездкі ў Італію 1575 (надрукаваны ў 1935 пад назвай «Dziennik podrozy do Wloch w 1575 roku») і ўспамінаў пра Інфлянты (надрукаваныя ў 1899).

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Іканаграфія Юрыя Радзівіла захоўваецца ў зборах Аўстрыі, Беларусі, Італіі, Летувы, Нямеччыны, Польшчы, Украіны.

Цікавыя факты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Фарны касьцёл у Нясьвіжы набыў свой манумэнтальны барокавы выгляд дзякуючы Юрыю Радзівілу. Менавіта ён ініцыяваў разборку муроў папярэдняга касьцёла, закладзенага ў 1581 і збудаванага ў іншым, састарэлым на той час стылі. Апроч таго, першае збудаваньне мела меншыя памеры, над ім адсутнічаў купал[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Радзівіл Юрый // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 499.
  2. ^ Тамара Габрусь. Святыня незвычайнага лёсу // «Наша Вера» № 2 (5), 1998.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Юры Радзівіл (біскуп)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў