Юры Станкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Станкевіч.
Юры Станкевіч
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Георгі Харытановіч
Псэўданімы Юры Станкевіч
Нарадзіўся 21 студзеня 1945 (79 гадоў)
Барысаў
Памёр 22 кастрычніка 2021(2021-10-22) (72 гады)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці празаік, драматург, сцэнарыст.
Гады творчасьці 1988—2021
Мова беларуская мова[1]
Узнагароды
Творы на сайце Knihi.com

Ю́ры Станке́віч (сапраўднае імя — Гео́ргі Васі́левіч Харытано́віч[2]; 21 студзеня 1945, Барысаў, Менская вобласьць — 22 кастрычніка 2021) — беларускі празаік, драматург, сцэнарыст.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 21 студзеня 1945 году ў Барысаве. Бацька пісьменьніка ў 1946 годзе быў рэпрэсаваны па 58-м артыкуле Крымінальнага кодэксу і накіраваны ў Карагандзінскі выпраўленча-працоўны лягер. Юры рана пакінуў школу і пачаў працаваць. Пасьля заканчэньня факультэту журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту пасьля заканчэньня якога працаваў у «Барысаўскай аб’яднанай газэце». Неўзабаве пераехаў у Менск. Быў літаратурным супрацоўнікам, загадчыкам аддзелу часопісу «Маладосьць», загадчыкам аддзелу часопісу «Крыніца». З 1990 году — сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

Памёр 22 кастрычніка 2021 году ў сябе дома. Як паведаміў Леанід Галубовіч, пісьменьнік заразіўся COVID-19, яго разам з жонкай забірала хуткая ў бальніцу, але ён адмовіўся ехаць у шпіталь[3].

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Увайшоў у літаратуру ў 1988 годзе. Напісаў некалькі раманаў, шмат аповесьцяў і апавяданьняў, а таксама каля дзясятка п’ес і кінасцэнараў.

Найважнейшымі кнігамі зьяўляюцца «Любіць ноч — права пацукоў» (1998), «Апладненьне ёлупа» (2005), «Мільярд удараў» (2008), «П’яўка» (2010).

Быў двойчы намінаваны на літаратурную прэмію «Гліняны Вялес» за раман «Мільярд удараў»[4] (2008) і раман «П’яўка»[5] (2010).

У большасьці сваіх твораў маляваў апакаліптычную карціну рэчаіснасьці, што чакае чалавецтва ў недалёкай будучыні[6]. У сваёй творчасьці таксама закранае нацыянальную тэматыку. Літаратурны крытык Ірына Шаўлякова адзначае, што:

Трагічнае сьветаадчуваньне, уласьцівае мастацтву fin de siecle, для беларускага літаратара ўзмацняецца стратаю нацыянальнай самасьці. Сытуацыя «нацыянальнага чаканьня» (зьнікненьня, заняпаду, распаду і г. д.), якая абмяркоўваецца ўжо бяз колішняга імпэту, у значнай ступені спрыяе пашырэньню амаль кафкіянскай мадэлі мастацкага асэнсаваньня рэчаіснасьці. Найбольш поўнае і пасьлядоўнае ўвасабленьне гэтая мадэль набывае ў творчасьці Юры Станкевіча.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Stankevìč, Jury // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ Сяргей Макарэвіч (3 ліпеня 2011) Культавы ультраправы аўтар з Барысава Юрый Станкевіч. Наша НіваПраверана 3 лiпеня 2011 г.
  3. ^ Памёр Юры Станкевіч
  4. ^ Валянціна Аксак (16 сьнежня 2008) Названая пяцёрка намінантаў на літпрэмію «Гліняны Вялес». TUT.BYПраверана 8 сакавіка 2011 г.
  5. ^ Лаўрэат «Глінянага Вялеса» за 2010 год – Уладзімір Някляеў. ПрайдзіСвет (01 сакавіка 2011). Праверана 8 сакавіка 2011 г.
  6. ^ Юры Станкевіч: «Літаратура павінна зазірнуць у космас». Неаполіс (25 жніўня 2008). Праверана 7 сакавіка 2011 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]