Юры Цыгалка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юры Цыгалка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 27 траўня 1983 (40 гадоў)
Менск, БССР
Рост 189 см
Вага 75 кг
Пазыцыя брамнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2000—2001
2001—2005
2005
2006—2007
2008—2009
2009—2010
2010—2013
Дынама-Юні
Дынама Менск
Усход
Дынама Берасьце
Пандурый
Усход
Шахцёр
16 (0)
61 (0)
8 (0)
11 (0)
0 (0)
10 (0)
100 (0)
Зборныя
2003 Беларусь 3 (0)

Юры Цыгалка (нарадзіўся 27 траўня 1983 году, Менск, БССР) — колішні беларускі футбаліст, брамнік. Уваходзіць у Клюб беларускіх брамнікаў, якія не прапускалі галы ў 100 і болей матчах на найвышэйшым узроўні[1]. Завяршыў кар’еру ў пачатку 2014 году.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2000 годзе пачаў кар’еру футбаліста ў складзе менскага «Дынама-Юні». Пазьней выступаў у асноўнай камандзе, а таксама ў казаскім «Усходзе», затым перайшоў у склад берасьцейскага «Дынама». З 2008 году па 2009 год абараняў колеры румынскага клюбу «Пандурый», у 2009 годзе зноў вярнуўся ва «Ўсход», і ўжо ў 2010 годзе перайшоў у «Шахцёр» з Салігорску. У пачатку 2014 году пакінуў «Шахцёр»[2], пасьля чаго абвесьціў пра завяршэньне кар’еры[3].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 2002 па 2004 гады быў гульцом моладзевай зборнай Беларусі, зь якой выступіў на моладзевым чэмпіянаце Эўропы ў Нямеччыне. Таксама, у 2003 годзе дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай за якую правёў 3 матчы.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Юрыя ёсьць брат-блізьнюк, Максім Цыгалка, які скончыў кар’еру з-за траўмы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]