Юры Шаўчук

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Юры Шаўчук
Юры Юліянавіч Шаўчук
Jurij-sjevtjuk-2007-08-14 (18.09.2008 edit).jpg
Дата нараджэньня 16 траўня 1957
Месца нараджэньня Ягаднае, Магаданская вобласьць, РСФСР
Гады творчасьці 1975 — цяпер
Краіна Расея
Інструмэнты гітара, баян
Жанры рок
Гурты ДДТ

Юры Юліянавіч Шаўчук (па-расейску: Юрий Юлианович Шевчук, 16 траўня 1957 году, Ягаднае, Магаданская вобласьць, РСФСР) — савецкі і расейскі музыка, паэт, кампазытар і прадусар, бязьзьменны лідэр гурту ДДТ. Стваральнік і кіраўнік «Тэатру ДДТ». Народны артыст Рэспублікі Башкартастан (2005).

Першыя песьні пісаў пад уплывам савецкіх бардаў, у тым ліку Ўладзімера Высоцкага і Булата Акуджавы, а таксама паэтаў Срэбранага веку — Сяргея Ясеніна, Восіпа Мандэльштама і іншых. Юры Шаўчук працягнуў тэму творчасьці Высоцкага, за што яго часам параўноўваюць зь вялікім музыкам. Галоўнай тэматыкай ранейшных твораў служыла грамадзянска-патрыятычная лірыка (знайшла месца і ў нашыя дні), а таксама сацыяльная сатыра і пратэст.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Юры Шаўчуксховішча мультымэдыйных матэрыялаў