Юры Якаўлеў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Якаўлеў.
Юры Якаўлеў
Юрий Яковлев
Імя пры нараджэньні Юры Васілевіч Якаўлеў
Дата нараджэньня 25 красавіка 1928
Месца нараджэньня Масква, РСФСР
Дата сьмерці 30 лістапада 2013 (85 гадоў)
Месца сьмерці Масква, Расея
Прычына сьмерці сэрцавая няздатнасьць
Месца пахаваньня
Грамадзянства СССР, Расея
Месца вучобы
Занятак актор
Месца працы
Дзеці Алена Юр'еўна Якаўлеўна[d] і Антон Юр'евіч Якаўлеў[d]
Узнагароды
IMDb ID nm0945085

Юры Якаўлеў (па-расейску: Ю́рий Васи́льевич Я́ковлев, 25 красавіка 1928 — 30 лістапада 2013) — савецкі і расейскі актор тэатру і кіно. Народны артыст РСФСР (1968). Народны артыст СССР (1976). Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1979).

Адзін з самых папулярных актораў Савецкага Саюзу, выканаўца больш за 100 роляў у тэатры і кіно. Найбуйнейшы майстар як камэдыйнага («Гусарская балада», «Іван Васільевіч мяняе прафэсію», «Іронія лёсу, або Зь лёгкай парай!», «Кін-дза-дза»), так і драматычнага («Ідыёт», «Небясьпечны паварот», «Пастка для самотнага мужчыны») жанраў. Вядучы артыст тэатру імя Вахтангава пэрыяду яго росквіту. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.

Фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. 1953 — Вялікі воін Альбаніі Скандэрбэгвоін
  2. 1958 — Ідыёт — князь Мышкін
  3. 1962 — Гусарская балада — паручнік Ржэўскі
  4. 1966 — Сьцеражыся аўтамабіля — голас за кадрам
  5. 1973 — Іван Васільевіч мяняе прафэсію — Іван Васільевіч Бунша, домакіраўнік / цар Іван Жахлівы
  6. 1975 — Іронія лёсу, або Зь лёгкай парай!Іпаліт Георгіевіч
  7. 1986 — Кін-дза-дза! — Бі, пацак
  8. 2007 — Іронія лёсу. Працяг — Іпаліт Георгіевіч

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]