Юстына Кавальчык

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Olympic flag.svg
Алімпійскія ўзнагароды

Юстына Кавальчык

Лыжныя гонкі (жанчыны)
Золата 2010 Лыжныя гонкі (30 кілямэтраў)
срэбра 2010 Лыжныя гонкі (спрынт)
Бронза 2010 Лыжныя гонкі (15 кілямэтраў)
Бронза 2006 Лыжныя гонкі (30 кілямэтраў)

Юстына Кавальчык (па-польску: Justyna Kowalczyk; нар. 19 студзеня 1983 году ў Ліманаве) — польская спартоўка (лыжная гоншчыца).

Зьяўляецца уладальніцай бронзавага мэдалю Алімпійскіх гульняў у Турыне (2006) у гонцы на 30 кілямэтраў, а таксама уладальніцай залатога (гонка на на 30 кілямэтраў), срэбранага (спрынт) ды бронзавага (гонка на на 15 кілямэтраў) мэдалю Алімпійскіх гульняў у Ванкувэры (2010).

Двайная залатая мэдалістка чэмпіянату сьвету ў лыжных гонках ў чэскім Лібэрцы (2009) — выйграла у злучанай гонцы (2 разы па 7,5 кілямэтраў) і у гонцы на 30 кілямэтраў тэхнікай адвольнай, выйграла там таксама бронзавы мэдаль у спрынтэрскай гонцы на 10 кілямэтраў [1] [2]. Заняла 3 месца ў Кубку сусьвету 2007/2008 і 1 месца ў 2008/2009. Два разы была залатой мэдалісткай моладзевага чэмпіянату сьвету (да 23 гадоў).

23 сакавіка 2009 году адзначана Кавалерскім Крыжам Ордэну Адраджэньня Польшчы [3], 27 сакавіка 2010 году — Крыжам Камандорскім з Зоркай Ордэну Адраджэньня Польшчы [4].

Крыніцы [рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]