Юсі Яаскеляйнэн
| Юсі Яаскеляйнэн | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 19 красавіка 1975 (38 гадоў) Мікелі, Фінляндыя |
|
| Пазыцыя | брамнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Ўэст Гэм Юнайтэд | |
| Нумар | 22 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1992—1995 1996—1997 1997—2012 2012— |
МП ВПС Болтан Ўандэрэрз Ўэст Гэм Юнайтэд |
64 (0) 54 (0) 474 (0) 38 (0) |
| Нацыянальная зборная | ||
| 1998—2010 | Фінляндыя | 56 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
||
Юсі Альбэрт Яаскеляйнэн (па-фінску: Jussi Albert Jääskeläinen; 19 красавіка 1975, Мікелі, Фінляндыя) — фінскі футбаліст, брамнік ангельскага клюба «Ўэст Гэм Юнайтэд». Юсі належыць рэкорд самых працяглых выступаў сярод замежных гульцоў у Прэм’ер-лізе[1]. Былы гулец нацыянальнай зборнай Фінляндыі, за якую правёў 56 матчаў.
Зьмест |
Кар’ера[рэдагаваць]
Клюбная[рэдагаваць]
Юсі дэбютаваў у Вэйкаўсьліізе у 1992 годзе, выступаючы за клюб з роднага гораду «МП». Асноўным брамнікам клюбу стаў у 1994 годзе. У 1997 годзе перайшоў у ангельскі клюб «Болтан Ўандэрэрз» за 100 тысяч фунтаў[2]. Неўзабаве Яаскеляйнэн у хуткім часе зарэкамендаваў сябе як асноўны брамнік клюбу, прапусьціўшы толькі за палову сэзону 2000—2001 гадоў з-за траўмы. З 2012 году зьяўляецца гульцом клюбу «Ўэст Гэм Юнайтэд».
Міжнародная[рэдагаваць]
25 сакавіка 1998 году дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Фінляндыі ў матчы супраць зборнай Мальты, які скончыўся перамогай фінаў зь лікам 2:0. Доўгі час Яаскеляйнэн быў другім брамнікам зборнай, пасьля Анці Ніемі, аднак, калі ў 2005 годзе Ніемі скончыў сваю кар’еру ў зборнай, Юсі стаў першым брамнікам.
Крыніцы[рэдагаваць]
- ^ Van Persie given tantalising taste of what could be. Independent.co.uk
- ^ Is Jussi the best Wanderers keeper of all time?. www.boltonnews.co.uk.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Юсі Яаскеляйнэн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула пра футбаліста. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |