Яблык

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Яблык
Red Apple.jpg
Тыповы яблык
Клясыфікацыя
Царства Расьліны
Аддзел Кветкавыя расьліны
Кляса Двухдольныя
Атрад Ружакветныя
Сямейства Ружавыя
Падсямейства Яблыкавыя або Сьпірэйныя[1]
Трыба Maleae
Род Яблыня
Віды Яблыня хатняя
Бінамінальная намэнклятура
Malus domestica

Я́блыксадавіна, плод яблыні. Адзін з самых пашыраных відаў садавіны. У цяперашні час найбольш распаўсюджанай зьяўляецца яблыня хатняя і яе шматлікія сарты. Гэта адзін з найбольш шырока культывуемых пладоў дрэва, які найбольш шырока вядомым з многіх прадстаўнікоў роду Ябланя Сівэрса, якія выкарыстоўваюцца людзьмі. Яблыкі растуць на невялікіх ліставых дрэвах. Радзімай яблыні лічыцца Цэнтральная Азія, дзе й да нашага часу прарастае ейны дзікі продак, Ябланя Сівэрса. Яблыкі вырошчваюцца ў Азіі й Эўропы на працягу тысяч гадоў, у Паўночную Амэрыку яны патрапілі разам з эўрапейскімі каляністамі. Яблыкі прысутнічаюць у міталёгіі й рэлігіях шматлікіх народаў, у тым ліку ў нарвэскай, грэцкай і хрысьціянскай традыцыях. У 2010 годзе быў расшыфраваны ген яблыка, што прыявла да новых разуменьняў барацьбы з хваробамі й сэлекцыі яблыкаў.

Вядомы звыш за 7500 вядомых сартоў яблыкаў. Розныя гатункі выгадоўваюцца для розных густаў і мэтаў, у тым ліку для ўжываньня ў ежу й вытворчасьці сыдру. Хатнія яблыкі, як правіла, размножваюцца прышчэпкамі, у той час як дзікія яблыкі добра растуць з насеньня. Дрэвы схільныя да ліку грыбковых, бактэрыяльных хваробаў і ўзьдзеяньня шкоднікаў.

У 2005 годзе ва ўсім сьвеце было вырашчана звыш 55 млн тон яблыкаў на агульную суму каля 10 мільярдаў даляраў. Кітай вырабіў каля 35% ад гэтай сумы, у той як ЗША зьяўляецца другім аводле колькасьці яблыкаў вытворцам, з больш чым 7,5% ад сусьветнай вытворчасьці. Іран займае трэцяе месца, месцы апасьля займаюць Турэччына, Расея, Італія й Індыя. Яблыкі часьцяком ядуць сырымі, але іх таксама выкарыстоўваюць у многіх харчовых прадуктах, як то дэсэрты й напоі. Яблыкі добрым чынам узьдзейнічаюць на арганізм чалавека, аднак часам могуць назірацца алергічныя рэакцыі на розныя бялкі ў яблыках.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Potter, D.; Eriksson, T.; Evans, R.C.; Oh, S.H.; Smedmark, J.E.E.; Morgan, D.R.; Kerr, M.; Robertson, K.R.; Arsenault, M.P.; Dickinson, T.A.; Campbell, C.S. (2007). Phylogeny and classification of Rosaceae. Plant Systematics and Evolution. 266(1–2): 5–43. (анг.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Яблыксховішча мультымэдыйных матэрыялаў