Яблыня
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Яблыня | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Расьліны |
| Аддзел | Кветкавыя |
| Кляса | Двухдольныя |
| Атрад | Ружакветныя |
| Сямейства | Ружавыя |
| Род | Яблыня |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Malus | |
Яблыня (Malus) — род пладовых дрэваў сямейства ружавых.
Дрэвы вышынёй да 10 м. Лісьце чараньковае, эліптычнае, яйкападобнае або круглае. Кветкі найчасьцей ружовыя, у шчытках. Плод — яблык, мае сакавітую мякаць. Яблыкі ўтрымліваюць цукры, арганічныя кісьлі, каратын, вітаміны С і В, пэктыы.
На Беларусі расьце 6 відаў. Дзікія яблыні часам сустракаюцца ў шыракалістых і мяшаных лясах. Найбольшае гаспадарчае значэньне мае яблыня дамашняя — галоўная пладовая культура. Шмат сартоў яблынь вырошчваецца ў спэцыялізаваных гаспадарках, а таксама садаводамі-аматарамі. Скарасьпелыя сарты пачынаюць пладаносіць на 4-5-ы год, позьнія на 10-12-ы год пасля пасадкі. Пэрыяд гаспадарчага выкарыстаньня да 40-50 гадоў. Плады высьпяваюць у жніўні-верасні.
| Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |