Ягор Летаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ягор Летаў
па-расейску: Егор Летов
Дата нараджэньня 10 верасьня 1964
Месца нараджэньня Омск, СССР
Дата сьмерці 19 лютага 2008 (43 гады)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці сэрцавая няздатнасьць
Прафэсія паэт, музыка, мастак
Навуковая сфэра паэзія[1] і музыка[1]
Гады дзейнасьці 1982—2008
Жанры панк, пост-панк, псыхадэлічны рок гаражны рок
Вакал барытон і скрымінг[d]
Інструмэнт гітара
Гурты «Гражданская оборона», «Западъ», «Посев», «Коммунизм», «Егор и Опизденевшие», «Враг Народа», «Адольф Гитлер», «Пик и Клаксон», «П.О.Г.О.», «Чёрный Лукич», «Спинки мента», «Анархия», «Армия Власова», «Цыганята и Я с Ильича», «Янка», «Великие Октябри», «Христосы на паперти», «Инструкция по обороне», «Сатанизм»
Супрацоўніцтва Кузя УО, Янка Дзягілева, Раман Няўмоеў, Вадзім Кузьмін, Ігар Жаўтун
Лэйбл ГрОб-рекордс
Сайт Gr-Oborona.ru

І́гар Фёдаравіч Ле́таў, вядомы як Яго́р Ле́таў (па-расейску: Игорь Фёдорович Летов, Егор Летов; 10 верасьня 196419 лютага 2008) — расейскі і савецкі рок-музыка і паэт з Омску, лідэр гурта «Гражданская оборона», адзін з найбольш яркіх прадстаўнікоў панк-плыні на тэрыторыі СССР у цэлым, і ў Сыбіры ў асобнасьці. Малодшы брат вядомага музыкі-саксафаніста Сяргея Летава.

Апошні альбом выйшаў у траўні 2007 году «Зачем снятся сны».

Сьмерць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ягор Летов сканаў ва ўзросьце 43 гадоў, у сьне, 19 лютага 2008 году ў сябе дома ў Омску, каля 16 гадзін па мясцовым часе. Празь месяц прычынай сьмерці была названая, па меркаваньні экспэртаў, вострая дыхальная недастатковасьць, выкліканая атручваньнем алькаголем[2]. Раней паведамлялася, што прычынай сьмерці быў сардэчны прыступ, што сьцвярджалася таксама сябрамі Летава. На афіцыйным сайце гурта зьявілася заява жонкі Летава і дырэктары групы аб тым, што яны не атрымлівалі ніякіх вынікаў правядзеньня судмэдэкспэртызы, і лічаць артыкулы ў СМІ хлусьнёй.[3]

Ягор Летаў быў пахаваны 21 лютага 2008 году на Стара-Ўсходніх могілках гораду Омску, побач з долам яго маці.[4]. На доле быў усталяваны драўляны крыж. Перад пахаваньнямі адбылася цырымонія разьвітаньня, на якой прысутнічалі некалькі сотняў чалавек.

Пасьля сьмерці на Арбаце зьявілася мэмарыяльная сьцяна памяці.

Дадатковыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Зь сярэдзіны 1990-х Ягор Летаў падтрымліваў Нацыянал-бальшавіцкую партыю і меў партбілет з нумарам 4. Аднак зь лютага 2004 году афіцыйна адхрысьціўся ад любых, у тым ліку нацыяналістычных, палітычных сілаў.
  • Неаднаразова заяўляў у СМІ што зьяўляецца прыхільнікам Аляксандра Лукашэнкі[5].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ягор Летаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў