Ядзерная энэргія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ядзерны выбух

Ядзерная энэргія — энэргія, якая ўтрымліваецца ў атамных ядрах і выдзяляецца пры ядзерных рэакцыях і радыяактыўнасьці. Атамныя электрастанцыі, якія выпрацоўваюць такую энэргію, у 2012 годзе выраблялі 13% сусьветнай электраэнэргіі і 5,7% агульнай сусьветнай вытворчасьці энэргіі[1][2]. Згодна са справаздачай Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі (МАГАТЭ), на пачатак 2013 году налічваецца[3] 437 дзейных ядзерных энэргетычных (г. зн. тых, што выпрацоўваюць электрычную і/ці цеплавую энэргію для спажыўцоў) рэактараў у 31 краіне сьвету.[4]. Акрамя энэргетычных, існуюць таксама дасьледчыя і некаторыя іншыя ядзерныя рэактары. Акрамя таго, на розных стадыях будаўніцтва знаходзіцца яшчэ 68 энэргетычных ядзерных рэактараў у 15 краінах сьвету[3]. На цяперашні час у сьвеце існуюць таксама каля 140 дзейных надводных караблёў і падводных лодак, якія выкарыстоўваюць у суме каля 180 рэактараў[5][6][7]. На 2001 год было пабудавана 235 карабельных ядзерных рэактараў, частка якіх ужо не выкарыстоўваецца[7]. Некалькі ядзерных рэактараў былі выкарыстаны ў савецкіх і амэрыканскіх касьмічных апаратах, частка зь іх усё яшчэ знаходзіцца на арбіце. Акрамя таго, для шэрагу задачаў выкарыстоўваецца ядзерная энэргія, што выпрацоўваецца ў нерэактарных крыніцах, як то ў тэрмаізатопных генэратарах.

Пры гэтым не спыняюцца спрэчкі аб выкарыстаньні ядзернай энэргіі[8][9]. Праціўнікі ядзернай энэргетыкі, у прыватнасьці, арганізацыі, як то Грынпіс, лічаць, што выкарыстаньне ядзернай энэргіі пагражае чалавецтву і навакольнаму асяродзьдзю[10][11][12]. Абаронцы ядзернай энэргетыкі, як то МАГАТЭ, Сусьветная ядзерная асацыяцыя і г. д., у сваю чаргу, сьцьвярджаюць[13], што гэты від энэргетыкі дазваляе зьнізіць выкіды парніковых газаў у атмасфэру і пры слушным выкарыстаньні нясе значна менш рызыкі для навакольнага асяродзьдзя ў параўнаньні зь іншымі відамі энэргаздабычы.

Прымяненьне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы ў сьвеце атамны ледакол «Ленін»
Устаноўленая магутнасьць (сіняя лінія) і гадавая вытворчасьць энэргіі (чырвоная лінія) ядзернымі электрастанцыямі з 1980 па 2011 гады

Дзяленьне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На цяперашні час з усіх крыніц ядзернай энэргіі найбольшае практычнае прымяненьне мае энэргія ад дзяленьня цяжкіх ядраў. Ва ўмовах вялікай патрэбы ў энэргетычных рэсурсах ядзерная энэргетыка на рэактарах дзяленьня лічыцца найбольш пэрспэктыўнай на бліжэйшыя дзесяцігодзьдзі. На атамных электрастанцыях ядзерная энэргія выкарыстоўваецца для атрыманьня цеплавой энэргіі, якая ў сваю чаргу выкарыстоўваецца для выпрацоўкі электраэнэргіі і ацяпленьня. Ядзерныя сілавыя ўстаноўкі вырашылі праблему суднаў зь неабмежаваным абсягам плаваньня (атамныя ледаколы, атамныя падводныя лодкі, атамныя авіяносцы).

Энэргія дзяленьня ядраў урану ці плютону прымяняецца ў ядзернай і тэрмаядзернай зброі (як пускацель тэрмаядзернай рэакцыі і як крыніца дадатковай энэргіі пры дзяленьні ядраў нэўтронамі, якія ўзьнікаюць у тэрмаядзерных рэакцыях).

Існавалі экспэрымэнтальныя ядзерныя ракетныя рухавікі, але выпрабоўваліся яны выключна на Зямлі і ў кантралюемых умовах з-за небясьпекі радыёактыўнага забруджваньня ў выпадку аварыі.

Тэрмаядзерны сынтэз[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Энэргія тэрмаядзернага сынтэзу прымяняецца ў вадароднай бомбе. Праблема кіруемага тэрмаядзернага сынтэзу пакуль не разьвязана, але калі яна будзе разьвязана, ён стане практычна невычэрпнай крыніцай таннай энэргіі.

Радыёактыўны распад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Энэргія, якая выдзяляецца пры радыёактыўным распадзе, выкарыстоўваецца ў крыніцах цяпла і бэта-гальванічных элемэнтах, якія павінны служыць доўгі час. Аўтаматычныя міжплянэтныя станцыі тыпу «Піянэр» і «Вояджэр», а таксама марсаходы і іншыя міжплянэтныя місіі выкарыстоўваюць радыёізатопныя тэрмаэлектрычныя генэратары. Ізатопную крыніцу цяпла выкарыстоўвалі савецкія месяцовыя місіі «Месяцаход-1» и «Месяцаход-2».

Ядзерны рэнесанс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыкладна ад 2001 году паняцьце «ядзерны рэнэсанс» пачало выкарыстоўвацца ў дачыненьні да магчымага адраджэньня ядзернай энэргетыкі, што было выклікана ростам кошту на паліва ды новымі клопатамі пра дасягненьне лімітаў выкіду парніковых газаў. Але паводле Сусьветнай ядзернай асацыяцыі, у 2012 годзе вытворчасьць ядзернай энэргіі была мінімальнай ад 1999 году.

У сакавіку 2011 году аварыя на АЭС Фукусіма I у Японіі і адключэньне іншых АЭС паднялі пытаньні наконт магчымасьці рэнэсансу. Паводле кампаніі Platts, «крызіс на АЭС Фукусіма I у Японіі прымусіла буйныя краіны, якія спажываюць энэргію больш за ўсіх пераглядзець бясьпеку іхніх АЭС». У 2011 годзе канцэрн Siemens AG спыніў распрацоўку АЭС пасьля аварыі на АЭС Фукусіма і зьменаў у энэргетычный палітыцы Нямеччыны, якія адбыліся пасьля гэтага, і падтрымаў энэргетычны пераход нямецкага ўраду да тэхналёгій аднаўляльнай энэргіі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Key World Energy Statistics 2012. Міжнароднае агенцтва атамнай энэргіі (2012). Праверана 17 сьнежня 2012 г.
  2. ^ Сусьветная ядзерная асацыяцыя. Another drop in nuclear generation World Nuclear News, 5 траўня 2010.
  3. ^ а б The Database on Nuclear Power Reactors. PRIS
  4. ^ World Nuclear Power Reactors 2007-08 and Uranium Requirements. World Nuclear Association. Праверана 21 чэрвеня 2008 г. Архіўная копія ад 3 сакавіка 2008 г.
  5. ^ Nuclear Power Plants & Nuclear Reactors / EngineersGarage
  6. ^ Nuclear-Powered Ships. Сусьветная ядзерная асацыяцыя
  7. ^ а б Naval Nuclear Propulsion. Rensselaer
  8. ^ Union-Tribune Editorial Board The nuclear controversy Union-Tribune Праверана 27 сакавіка 2011 г. Архіўная копія ад 17 красавіка 2012 г.
  9. ^ James J. MacKenzie. Review of The Nuclear Power Controversy by Arthur W. Murphy The Quarterly Review of Biology, Vol. 52, No. 4 (Dec., 1977), pp. 467—468.
  10. ^ Share Nuclear Waste Pools in North Carolina. Projectcensored.org. Праверана 24 жніўня 2010 г. Архіўная копія ад 13 траўня 2013 г.
  11. ^ NC WARN Nuclear Power
  12. ^ Sue, Sturgis Investigation: Revelations about Three Mile Island disaster raise doubts over nuclear plant safety. Southernstudies.org. Праверана 24 жніўня 2010 г. Архіўная копія ад 13 траўня 2013 г.
  13. ^ U.S. Energy Legislation May Be 'Renaissance' for Nuclear Power.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]