Ядловец

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ядловец звычайны (Juniperus communis)

Ядловец (па-лацінску: Juniperus) — род хвойных расьлінаў сямейства кіпарысавых.

Вядома каля 70 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар’я; на Беларусі 1 від — ядловец звычайны, утварае падлесак у хвойных і мяшаных лясах.

Вечназялёныя дрэвы вышынёй 10-12, радзей да 30 м, ці кусты, часам сьцелістыя. Каранёвая сыстэма моцная і глыбокая. Растуць марудна, жывуць да 500—1000 гадоў. Большасьць відаў — двухдомныя. Лісьце іголка- або лускападобнае. Мікрастробілы дробныя, авальныя. Пасьля апладненьня мэгастробілы зрастаюцца паміж сабой і ўтвараюць сакаўныя шышкі, сіне-чорныя ці цёмна-бардовыя, якія высьпяваюць на 2-3-і год (часам іх называюць шышкаягадамі або ядлоўцавымі ягадамі).