Атамнае ядро
Ядро атама — цэнтральная частка атама, у якой засяроджаная амаль уся яго маса і ўвесь дадатны зарад, роўны па велічыні сумарнаму зараду ўсіх электронаў у нэўтральным атаме.
Складаецца з пратонаў і нэўтронаў (агульная назва - нуклоны), якія разьмеркаваныя па ядравых абалонках і падабалонках. Дадатны электрычны зарад Я. ў адзінках зараду электрона роўны колькасьці пратонаў у ім і зьяўляецца парадкавым нумарам хімічнага элемэнта. Сумарная колькасьць пратонаў і нэўтронаў роўная масаваму ліку ізатопа элемэнта. Уласьцівасьці Я. вызначаюцца галоўным чынам колькасьцю пратонаў і нэўтронаў.
Я. займае малую частку прасторы ў атаме, яго лінейныя памеры маюць парадак 10-16 – 10-17 мэтра. Існаваньне Я. абумоўленае дзеяньнем ядравых сілаў, якія на кароткіх адлегласьцях у шмат разоў пераўзыходзяць сілы адштурхоўваньня аднайменна зараджаных пратонаў.