Язык
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Язык чалавека
Язык — няпарны выраст дна ротавай поласьці ў пазваночных жывёлаў і чалавека.
Функцыі языка [рэдагаваць]
Язык чалавека утвораны папярочна-паласатай цягліцавай тканкай і пакрыты сьлізістай абалонкай. Язык — цягліцавы орган. Пры скарачэньні цягліцаў яго форма зьмяняецца. Язык ўдзельнічае ў працэсе жаваньня, выразнай прамовы, зьяўляецца органам густу. Надзвычай важная роля языка пры смактаньні малака маці нованароджаным і грудным дзіцем.
Будова языка [рэдагаваць]
Язык чалавека зьмяшчае 16 цягліцаў і зьяўляецца, магчыма, самай рухомай, але ніяк не самай моцнай цягліцай чалавека.
Язык — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў