Язэп Нарановіч-Наронскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Язэп Нарановіч-Наронскі
Род дзейнасьці матэматык, геадэзіст, картограф і архітэктар
Дата нараджэньня каля 1610
Месца нараджэньня
Дата сьмерці красавік 1678
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак матэматык, гісторык, архітэктар, картограф

Язэп Нарановіч-Наронскі (каля 1610 — красавік 1678 году) — літоўскі матэматык, геадэзіст, картограф і архітэктар. Ён нарадзіўся ў Вялікім княстве Літоўскім ў сям’і кальвіністаў.

Нарановіч-Наронскі атрымаў адукацыю ў Кейданах, у Ракаўскай акадэміі й, верагодна, у Лейдэне, такім чынам атрымаўшы грунтоўныя веды ў галіне матэматыкі, геадэзіі й картаграфіі. У дадатак да польскай мовы ведаў лацінскую, францускую, флямандзкую й на дрэнным узроўні нямецкую.

З 1644 году знаходзіўся на службе ў Януша Радзівіла, у 16441653 гадох зрабіў пляны гарадоў ВКЛ належачых Радзівілам. Пасьля сьмерці Януша Радзівіла пераехаў у Прусію да Багуслава Радзівіла. У Прусіі стварыў «Генэральную мапу Ўсходняй Прусіі», падрыхтаваў праект злучэньня рэкаў Нёмана й Прэголі для простай сувязі Прусіі з ВКЛ. Памёр у Кёнігсбэрзе. Большасьць вядомых паводле крыніцаў працаў Нарановіча-Наронскага не захавалася.

Працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Мастацтва матэматычных навук» (1650), праца па оптыцы, геамэтрыі й фартыфікацыі.
  • «Мастацтва артылерыі» (1665)
  • «Праўдзівая гісторыя манархіі скіфаў і сарматаў» (1670), праца па гісторыі Рэчы Паспалітай.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Катлярчук А. «Уцёкі мазгоў», ці Лёсы пратэстантаў Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове XVII ст. // Спадчына. 2006. № 1.
  • Tadeusz Oracki. "Słownik biograficzny Warmii, Prus Książęcych i Ziemi Malborskiej od połowy XV do końca XVIII wieku L-Ż", Olsztyn, Ośrodek Badań Naukowych im. Wojciecha Kętrzyńskiego, 1988, ISBN 83-89775-03-4