Язэп Салавей

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Язэп Салавей
Дата сьмерці 21 студзеня 1926(1926-01-21)
Месца сьмерці
Занятак журналіст, палітык
Месца працы

Язэ́п Салаве́й (? — 21 студзеня 1926, Вільня) — беларускі нацыянальны дзеяч, журналіст.

Перад Першай сусьветнай вайной працаваў рабочым у Вільні. Адзін зь лідэраў беларускага нацыянальнага руху ў акупаванай кайзэраўскімі войскамі Вільні ў 1915—1918 гадах, сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай работніцкай групы, Беларускага народнага камітэту, Віленскай беларускай рады. Прафсаюзны актывіст, сябра «Беларускага камітэту ахвярам вайны»[1].

Зь сярэдзіны 1917 да канца 1918 году рэдактар газэты «Гоман». У 1924—1926 гадах быў рэдактарам заходнебеларускае палянафільскае газэты «Грамадзкі Голас».

Раптоўна памёр проста на вуліцы каля будынку рэдакцыі 21 студзеня 1926. Менавіта нечаканасьцю сьмерці без афіцыйнай перадачы рэдактарскіх паўнамоцтваў тлумачыцца спыненьне выхаду «Грамадзкага голасу» і перайменаваньня яго ў «Беларускае слова».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Юры Туронак «Беларусь пад нямецкай акупацыяй»//Мадэрная гісторыя Беларусі, Вільня 2006