Яйцавы зуб

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Птушаня сэнэгальскага доўгакрылага чыюка зь яйцавым зубам.

Яйцавы зуб — пярэдні зуб на адной з перадчэлюстных косткаў, наяўны ў зародкаў яшчаркаў і зьмеяў.

Яйцавы зуб служыць для прабіваньня яйцавых абалонкаў і шкарлупіны пры вылупленьні. У геконаў ён парны; у жывародзячых звычайна рэдукаваны.

Таксама тэрмін яйцавы зуб (яйцавы грудок) ужываецца для пазначэньня трывалага завостранага рагавога грудка на пярэднім канцы сківіцы ў зародкаў некаторых гадаў (чарапахі, кракадзілы), а таксама птушкаў. Ён часова разьвіваецца на верхняй сківіцы ці на канцы верхняй часткі дзюбы — наддзюбы і таксама неабходзен для прабіваньня яечнай шкарлупіны. Пасьля вылупленьня адпадае.