Якаў Парэцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Я́каў Ільі́ч Парэ́цкі (29 верасьня 1913, места Каралявец — 13 лістапада 1992, места Менск) — беларускі літаратуразнавец, перакладнік, мовазнавец.

У 1932 скончыў Лідзкую гімназію, у 1948 экстэрнам Менскі пэдынстытут, дзе працаваў выкладнікам, потым выкладаў лацінскую мову ў Менскім пэдінстытуце замежных моваў.

Дасьледаваў культуру Беларусі XVIXVIII стст., старажытныя мовы, творчасьць паэтаў-лаціністаў. Аўтар манаграфіяў «Сымон Будны», «Элемэнты лацінскага словаўтварэньня і сучасныя мовы», «Саламон Рысінскі», «Мікола Гусоўскі». На расейскую мову перакладаў з лацінскай і польскай.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.