Якубовічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Якубовічы — беларускі шляхецкі род татарскага паходжаньня, адгалінаваньне Наймановічаў. Заснавальнікам роду быў Якуб Цювешавіч, праўнук Найман-бэга (ХVI стагодзьдзе). Якуб меў чатырох сыноў Магмэта, Абдулу, Абрагіма й Сэітдзімана, якія не пакінулі нашчадкаў па мячы.