Якуб Наркевіч-Ёдка
| Якуб Наркевіч-Ёдка | |
Партрэт Якуб Наркевіча-Ёдкі ў чэскім часопісе Světozor [1] |
|
| Нарадзіўся | 8 студзеня 1848 Турын |
|---|---|
| Памёр | 19 лютага 1905 Вена |
| Навуковая сфэра | фізыка, мэдыцына, біялёгія, мэтэаралёгія |
| Месца працы | Наднёман |
| Альма-матэр | Мэдычны інстытут у Флярэнцыі, Венскі ўнівэрсытэт, Сарбона |
| Узнагароды і прэміі | Срэбны мэдаль Расейскага геаграфічнага таварыства, дыплём Італьянскага мэдычна-псыхалягічнага таварыства, дыплём і залаты мэдаль француска-расейскай выставы «За сталыя ўдасканаленьні ў электартэхніцы» |
| Якуб Наркевіч-Ёдка | |
| Сармат Якуб Жыгімонт Наркевіч-Ёдка | |
| Jakub Jodko Narkiewicz | |
герб «Ліс» |
|
| Асабістыя зьвесткі | |
| Род: | Наркевічы-Ёдкі |
| Бацькі: | Атон Наркевіч-Ёдка Анэля (Ганна) Эстка |
| Дзеці: | Атон Тамаш Леон, Адам Якуб Антон, Конрад Ірадыён, Марыя, Алена |
| Рэлігія: | рыма-каталік |
Якуб-Сармант-Жыгімонт Наркевіч-Ёдка (8 студзеня 1848, мястэчка Турын, цяпер вёска Пухавіцкага раёну — 19 лютага 1905, Вена) — беларускі фізык, мэдык, біёлаг. Доктар мэдыцыны (1893), прафэсар (1900), чалец-карэспадэнт Расейскага геаграфічнага таварыства (1889).
Біяграфія [рэдагаваць]
Вучыўся ў Менскай гімназіі (1861–1865), працягваў навучаньне ў Мэдычным інстытуце ў Флярэнцыі, Венскім ўнівэрсытэце ў Сарбоне.
У 1872 у маёнтку Атонава (сёньня вёска Сінячова ў Капыльскім раёне) збудаваў мэтэаралягічную станцыю (у 1888 перанес яе ў маёнтак Наднёман, цяпер вёска Узьдзенскага раёну). З 1890 супрацоўнік Інстытуту экспэрымэнтальнай мэдыцыны ў Пецярбургу.
Вынайшаў спосаб бяздротавай перадачы і прыёму электрамагнітных хваляў на адлегласьці (першы ў сьвеце правобраз радыёпрыёмніка, 1891), але не запатэнтаваў вынаходніцтва[2]. Існуе дакумэнт, які пацьвярджае прыярытет Я. Наркевіча-Ёдкі ў гэтым вынаходніцтве — пратакол паседжаньня Францускага фізычнага таварыства ў Парыжы за снежань 1898 году. У ім азначаецца, што:
| О. Лоджу належыць першая ідэя тзлеграфіі бяз дротаў, калі мы не пажадаем дайсьці да Наркевіча-Ёдкі, …які двума-трыма гадамі раней выканаў у Вене вельмі цікавыя перадачы са шпуляй Румкарфа (праўда можа быць, без выразнага ўсьведамлення ролі электрамагнітных хваляў у гэтых досьледах).[3] | ||
Апроч таго, зрабіў значныя адкрыцьці ў галіне мэтэаралёгіі (вымярэньне хуткасьці руху аблокаў, вільготнасьці глебы і інш.), за што ўзнагароджаны срэбным мэдалём Расейскага геаграфічнага таварыства. Адкрыў у сваім маёнтку санаторы, распрацаваў мэтады лекаваньня нэрвовых захворваньняў электрычным токам, мэтад электраграфіі для дыягностыкі захворваньняў, выкарыстоўваў лекаваньне кумысам, лекаваньне сьвятлом, гімнастыку, мясцовыя мінэральныя воды.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Naše vyobrazení Ročník 26/1892, číslo 34, strana 405.(чэс.)
- ^ 160 гадоў з дня нараджэння Якуба Наркевіча-Ёдкі на Гідрамэтцэнтар Беларусі
- ^ А. Д. Дасько. Я. А. Наркевіч-Ёдка // Асновы радыётэхнікі. Фізічны факультэт, катэдра інфарматыкі і асноваў электронікі БДПУ імя Максіма Танка
Літаратура [рэдагаваць]
- Наталья Березкина, Ольга Гапоненко. Яков Оттонович Наркевич-Иодко (1847–1905). Биобиблиографический указатель / В. Киселев. — Менск. — Белорусская наука, 2010. — 246 с. — 260 ас. — ISBN 978-985-08-1227-8
- В.Н. Киселев. Парадоксы «электрического человека»: жизнь и деятельнотсь белорусского ученого Якова Оттоновича Наркевича-Иодко. — Менск: Белорусская наука, 2007. — 316 с. — 500 ас. — ISBN 978-985-08-0797-7
- Яков Оттонович Наркевич-Иодко(рас.) Центральная научная библиотека им. Я. Коласа НАН Беларуси
- Людмила СЕЛИЦКАЯ (28 сьнежня 2002) Повесть об «электрическом человеке»(рас.). SB.BY. Праверана 21 лютага 2012 г.
- Людмила СЕЛИЦКАЯ (20 студзеня 2011) Алхимик из-под Узды изобрел радио раньше Маркони и Попова(рас.). Комсомольская правда. Праверана 21 лютага 2012 г.