Яланта Шыманэк-Дэраш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Яланта Шыманэк-Дэраш
Кіраўнік Канцылярыі прэзыдэнта
13 чэрвеня 2000 — 18 кастрычніка 2005
Прэзыдэнт: Аляксандар Квасьнеўскі
Асабістыя зьвесткі:
Нарадзілася: 12 ліпеня 1954
Пжэдбож, Польшча
Памерла: 10 красавіка 2010
пад Смаленскам, Расея
Нацыянальнасьць: паляк
Узнагароды:
Крыж камандорскі з зоркай ордэна Адраджэньня Польшчы

Яланта Шыманэк-Дэраш (па-польску: Jolanta Szymanek-Deresz; нар. 12 ліпеня 1954 году ў Пжэдбожу — пам. 10 красавіка 2010 году пад Смаленскам) — польскі дзяржаўны дзеяч.

У 1977 годзе скончыла факультэт права й адміністрацыі Варшаўскага ўнівэрсытэту. Працавала судзьдзёй і адвакатам. У 19791990 гадох была сябрам ПАРП. У 2000 годзе была прызначана падсакратарам стану (міністрам) у канцылярыі (адміністрацыі) прэзыдэнта, пасьля — яе кіраўнікам. У 2005 годзе быў абраная дэпутатам Сэйму 5 скліканьня з акругі 16 Плоцк. У 2007 годзе была пераабраная. У верасьні 2008 году стала намесьнікам галавы партыі Саюз дэмакратычнай левіцы.

Загінула 10 красавіка 2010 году ў авіякатастрофе пад Смаленскам.

16 красавіка 2010 году пасьмертна ўзнагароджаная Крыжам камандорскім з зоркай ордэна Адраджэньня Польшчы [1].

Пахаваная ў Варшаве.

Крыніцы [рэдагаваць]