Ямайка (пратока)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Ямайка (праліў)»)
Паўночная частка Карыбскага басэйну. Канал Ямайкі выдзелены чырвоным колерам.

Пратока Ямайка — пратока ў Карыбскім моры паміж астравамі Ямайка і Гаіці. Зьяўляецца працягам Наветранай пратокі на паўднёвы захад.[1] Шырыня пратокі складае каля 190 км, глыбіня — да 1200 м.[2] Прыкладна за 55 км да захаду ад Гаіці ў пратоцы разьмяшчаецца востраў Наваса — незаселены вапняковы і каралавы востраў плошчай 5,2 км².

Разьмяшчаючыся прыкладна за 1 тыс. км на паўночны ўсход ад Панамскага канала, пратока Ямайка зьяўляецца ажыўленым суднаходным шляхам для судоў з Эўропы і ўсходняга ўзьбярэжжа ЗША, які накіроўваюцца ў Ціхі акіян.[3]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каардынаты: 18°15′20″ пн. ш. 75°14′43″ з. д. / 18.25556° пн. ш. 75.24528° з. д. / 18.25556; -75.24528