Ян Строд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ян Строд
10 красавіка 1894(1894-04-10)4 лютага 1938(1938-02-04)[1] (43 гады)
Месца нараджэньня
Месца сьмерці
Узнагароды
Ордэн Сьвятога Георгія 4 ступені
Ордэн Сьвятога Георгія 4 ступені
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу

Ян Якаўлевіч Строд (Иван Яковлевич Строд; Янис Стродс (Штродс); 29 сакавіка (10 красавіка) 1894, м. Люцын, Віцебская губэрня, Расейская імпэрыя — 13 лютага 1938) — вайсковец.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў сямі вэтэрынара (фэльчара) «латыша і палячкі». Закончыў царкоўна-прыхадзкую школу, затым трохклясную гарадзкую школу. Працаваў разнарабочым.

У 1914—1916 гг. удзельнічае ў І-й Усясьветнай вайне, на Заходнім фронце ў складзе каманды пешых выведнікаў 11-га Фінляндзкага палка, быў два разы паранены, кантужаны, узнагароджаны трыма Георгіеўскімі крыжамі.

Лютаўская рэвалюцыя засьпела яго ў Закаўказьзі, дзе ён служыў у 7 роце 81 запаснога палку ў Ерэване, знаходзіўся пад уплывам анархістаў. У другой палове 1917 г. ваяваў у складзе батальёна сьмерці Турманісцкага палка 38 пяхотнай дывізіі. Урад Керанскага ўзнагародзіў яго 4-м георгіеўскім крыжом і надаў званьне прапаршчыка. Пасьля кастрычніцкага перавароту 1917 г. дэмабілізаваўся.

У 1918 г., пасьля акупацыі Люцына немцамі сыходзіць у Савецкую Расею. З 20 красавіка 1918 г. баец 1-га Іркуцкага кавалерыйскага палку, а праз 2 дні выяжджае на Забайкальскі фронт, дзе разам з анархістам Каландарашвілі б’е белагвардзейцаў на ст. Алавянная. У дні белачэхаславацкага мяцяжу знаходзіцца ў Іркуцку, адкуль адступае ў Забайкальле.

У кастрычніку 1918 г. разам з групай дзеячоў Цэнтрасыбіры (17 чал.) на чале з М. Якаўлевым спрабуюць з г. Свабодны прабіцца праз Алёкмінскую тайгу на Захад але 6 лістапада 1918 г. быў схопленая карным атрадам Сыбірскага ўраду І. Захаранкі. 11 чалавек, разам зь Якаўлевым расстралялі, а 6, разам са Стродам зьняволілі ў Алёкмінскую турму, дзе ён знаходзіўся па сьнежань з 10 лістапада 1918 г. па 17 сьнежня 1919 г.

Пасьля падзеньня ўлады Калчака, выйшаў на волю і ўзначаліў Алёкмінскі добраахвотны чырвонаармейскі аддзел. У пачатку 1920 г. удзельнічае па заданьні Якуцкага рэўштаба ў аднаўленьні савецкай улады ў Сунтарскім улусе Якуцкай губэрні РСФСР. У лютым 1920 г. суправаджае з Алёкмінска ў якуцкую турму арыштаваных «верхаводаў контррэвалюцыі».

У сакавіку 1920 г. выяжджае за межы Якуцкага раёну Іркуцкай губэрні РСФСР. У раёне Верхне-Ленскага тракту сустрэў Таёжныя палкі Н. Каландарашвілі і быў прызначаны камандзірам 1-га эскадрона Каўкаскага палка М. П. Асаціяні.

У красавіку 1920 г. Каландарашвільцаў перакідваюць ваяваць ў Далёкаўсходнюю рэспубліку. Асабліва адзначыўся ў баях 20 кастрычніка 1920 г. за станцыю Верхне-Ульхунскую, дзе камандаваў кавалерыйскім атрадам у 400 шабляў.

У 1921 г. змагаецца супраць капелеўцаў, сямёнаўцаў і японцаў у якасьці камандзіра батальёна, памочніка камандзіра 26-га Амурскага стралковага палка 9-й брыгады, камандзіра эскадрона 6-га кавалерыйскага Гангоцкага палка імя дзядулі Каландарашвілі.

У сьнежні 1921 г. Рэўваенсавет 5 арміі прызначыў Н. Каландарашвілі камандуючым узброенымі сіламі Якуцкай губэрні Паўночнага краю. Строд быў прызначаны камандзірам галаўнога эшалёну 2-га Паўночнага атрада.

2-3 сакавіка 1921 г. Строд прыбыў у Якуцк. 6—10 сакавіка ён выяжджае на месца гібелі Каландарашвілі, які трапіў у засаду. 18 сакавіка 1922 году прызначаецца камандзірам 2-га Паўночнага атрада (потым імя дзядулі Каландарашвілі) замест загінуўшага М. Асаціяні.

Ягоны аддзел у сярэдзіне сакавіка 1922 г. захапіў маёнтак кулака С. Ягорава (Хаптагайскі бой), 26-27 сакавіка 1922 г. захапіў маёнтак Эверстава ў Тулагіна-Кільдземскай даліне, разблякаваў Ленскі тракт ад с. Пакроўск да паштовай станцыі Ціт-Ары. 28 красавіка — 18 траўня 1922 г. удзельнічае ў апэрацыі па вызваленьні з аблогі ў с. Амга аддзела Котруса, затым у абароне с. Паўлаўска.

У пачатку ліпеня 1922 г. зводны экспэдыцыйны атрад Строда вырушыў ў Вілюйскую акругу і 8 ліпеня ўвайшоў у м. Вілюйск, затым зьліквідаваў «хэўру» П. Паўлава, што дзейнічала ў Сунтарскім ды Хочынскім улусах.

У сьнежні 1922 г. быў накіраваны ў Амгінскі ўлус дзеля спыненьня наступу «Сыбіркай добраахвотнай дружыны» генэрала Пепяляева. 13- лютага — 3 сакавіка 1923 г. зводны Петрапаўлаўскі аддзел пад камандай Строда трымаў аблогу ва аласе Сасыл-Сысы (Лісіная нара) ад пепяляеўцаў да падыходу аддзелу Курашова. 8 сакавіка 1923 г Строд прызначаны начальнікам гарнізона ў с. Амга. /27 красавіка 1922 г. была ўтворана ЯАССР/

Улетку 1923 г. Строд выехаў на вучобу ў Ваенную акадэмію, але ў Новасыбірску яго накіравалі, на чале 7 батальёна 103 Сыбірскага стралковага палка, на ліквідацыю «хэўры» Д. П. Данскога, які дзейнічаў у Ангара-Ленскім раёне Ўсходняй Сыбіры.

Пабываўшы на курсах «Стрэл» Строд вярнуўся на службу ў 103 стралковы Сыбірскі полк, на пасаду камандзіра батальёна. У 1924 г. прымае ўдзел у баях на Туркестанскім фронце супраць басмачоў у складзе 4-га Акцібінскага кавалерыйскага палку пад камандаваньнем А. Лучынскага ў якасьці памочніка камандзіра эскадрона.

Напрыканцы 1924 г. — пачатку 1925 г. камандуе Амгіна-Нельканскай групай войск ЯАССР, ліквідуе «хэўру» свайго былога сябра М. Арцемьева, задушвае Тунгускае паўстаньне. У студзені 1925 г. падае заяву на прыняцьце ў чальцы УКП(б) [Прыняты ў 1927 г.]

У 1925—1926 гг. заканчвае поўны курс Вышэйшай тактычнай стралковай школы імя ІІІ Інтэрнацыянала ў Маскве.

У кастрычніку 1927 г. — студзені 1928 г. ліквідуе ўзброеныя выступы «якуцкіх буржуазных нацыяналістаў» (Ксенафонтаўшчына)

Пасьля выезду зь ЯАССР вучыўся ў Ваеннай Акадэміі РСКА імя М. В. Фрунзе ў г. Маскве. Служыў у РСЧА. У 1927 г. звольнены па хваробе, пэрсанальны пэнсіянэр РСЧА, працаваў ў Томску ў Асаавіяхіме.

Улетку 1932 г. прыяжджаў на запрашэньне ўрада Якутыі на ўрачыстасьці прысьвечаныя 10 гадавіне ўтварэньня ЯАССР, быў узнагароджаны ганаровай граматай імя 10-годзьдзя ЯАССР.

Аўтар успамінаў аб Грамадзянскай вайне. Дарэчы ў Аўтабіяграфічных дадатках да «Доўгай дарогі дадому» Васіль Быкаў успамінаў: «Прачытаў і доўга ня мог забыць ваеннага трагізму кніжкі „У якуцкай тайзе“ І. Строда» /Дзеяслоў. № 4 (23). 2006. С. 185./.

Узнагароджаны трыма ордэнамі Чырвонага Сьцягу: у 1922 за бой пры станцыі Верхне-Ульхунская ў 1920, у 1924 за тое што ў 1923 адстаяў алас Сасыл Сысы, у 1924, за ліквідацыю аддзела Данскога, іменнымі нагруднымі знакамі ЦВК ЯАССР і баявой зброяй "срэбнай шашкай з залатым надпісам «герою Якутыі», яму было нададзена ганаровае імя «Строд Якуцкі».

4 лютага 1937 г. арыштаваны ў Маскве (Басманны туп., д. 10/12, кв. 50). 19 жніўня 1937 г. Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР па арт.арт. 58-8, 58-11 КК РСФСР («Удзел у антысавецкай тэрарыстычнай арганізацыі») быў асуджаны да сьмяротнай кары. Расстраляны ў той жа дзень (па іншым зьвесткам 13 лютага 1938 г.) ў Маскве. Месца пахаваньня: Данское. Рэабілітаваны 23 ліпеня 1957 г. Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР.

Ягонае імя ў г. Якуцку спачатку было нададзенае вул. Прэабражэнскай, у 1937 г. яе перайменавалі ў вул. Кірава, а ў 1958 г. вул. Інтэрнацыянальную перайменавалі ў вул. Строда. Яго імем названы саўгас ў Амгінскім раёне ЯАССР, у Сасыл Сысы дзейнічае мэмарыяльны музэй пад адкрытым небам, існуе Алёкмінскі музэй гісторыі земляробства імя І. Я. Строда, 1 сьнежня 1983 г. якуцкі алмаз у 117,50 карат атрымаў назву «Іван Строд». Цеплаход «Іван Строд» набыў вядомасьць тым, што на ягоным борце ў траўні 2008 г. памерлі маракі ад атручэньня гарэлкай набытай у Шанхаі (Кітай). Строду шмат якія якуцкія літаратары, мастакі ды музыкі прысьвяцілі свае творы. У Якуцкім дзяржаўным драматычным тэатры ішла п’еса «Сасыл Сысы», быў зьняты фільм «Сыбірскі дзед».

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Из эпохи гражданской войны в Восточной сибири. // Пролетарская революция. № 5. 1926. С. 74-93.
  • Унгеровщина и семеновщина (1920—1921 гг.) // Пролетарская революция. № 9. 1926. С. 98-150.
  • В тайге. Москва-Ленинград. 1928. 165 с [Рэц. В. Вегман, «Сибирские огни», 1928, № 1, с. 278.]
  • В Якутской тайге. Москва-Ленинград. 1930. 227 с.
  • В тайге. Москва. 1931. 174 с.
  • Преследование Пепеляева. // Автономная Якутия. 18 июня 1931.
  • Не сдавайтесь! // Автономная Якутия. 23 февраля 1932.
  • Трюк полковника Хутоярова. // Автономная Якутия. 17 июля 1932.
  • В Якутской тайге. Москва. 1932. 206 с.
  • В Якутской тайге. Москва. 1932. 238 с
  • У Якуцкай тайзе. Пераклад з рускай мовы М. Стагановіч. Менск. 1933. 164 с.
  • Saga sirin urukkuta, Biluņņite. /Якуція ў мінулым і сучасным. Пераклад У. Чыраева./ Jakuutskaj. 1933.
  • В Якутской тайге. Москва. 1934. 232 с.
  • «Сысыл-Сысы» (Из воспоминаний). // Молодежь Якутии. 17, 19, 22 июня 1958.
  • В Якутской тайге. Якутск. 1959. 124 с.
  • В Якутской тайге. Москва. 1961. 128 с.
  • В тайге. Якутск. 1961.
  • Саха сирин тыатыгар. / У Якуцкай тайзе. /Пераклад У. Чэмезава./ Якутскай. 1962, 312 с.
  • В Якутской тайге. Якутск. 1973. 359 с.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Борис Ш. Встреча отряда т. Строда. // Автономная Якутия. 5 июня 1925.
  • В. Томский и Пестун. «Сасыл-сысы» (эпизод из героической борьбыс пепеляевщиной красных отрядов под командой т. Строда). Якутск. 1925.
  • Виллахов Е. Встреча с якутским Чапаевым. // Социалистическая Якутия. 21 февраля 1962.
  • Кропачев М. Ледовая осада. // Социалистическая Якутия. 4 марта 1962.
  • Вычужин А. М. Не забыть дыма сражений. // Молодежь Якутии. 21, 23, 26 февраля 1963.
  • Карнит А. На родине героя. // Социалистическая Якутия. 23 февраля 1963.
  • Пологрудов Н. Герой Якутии. (О советском военном деятеле И. Я Строде). // Военно-исторический журнал. № 4. 1963. С. 106—108.
  • Чемезов В. Н. Строд. Якутск. 1972.
  • Красное знамя и гармошка. // Бэлэм буол. 18 апреля 1974
  • Алдан-Семенов А. И. Поход за последним «тигром». Об И. Я. Строде и С. С. Вострецове. Москва. 1975. 112 с.
  • Строд Иван Яковлевич. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 396.
  • Гражданская война в Якутии в документах и фотографиях. // Илин. Якутск. № 1. 1998. С. 28-38.
  • Строд Иван Яковлевич. // Книга Памяти. Книга — мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920—1950-х годов. Том второй. Якутск. 2005 г. С. 322—323.
  • Лудзінскі Н. Ян Строд. // Літоўка ды Саха. Сшытак 3. Койданава. 2011. С. 59-62.
  1. ^ а б Строд Иван Яковлевич // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.