Янаш Дам’яніч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Янаш Дам’яніч
János Damjanich
8 сьнежня 18046 кастрычніка 1849
Damjanics János.jpg
Месца нараджэньня Сьцяг Аўстрыі Лягердорф
Месца сьмерці Сьцяг Аўстрыі Арад
Прыналежнасьць Вугоршчына
Гады службы  ????—1849
Камандаваў
  • 3-і батальён Гонведу (1848)
  • 3-і армейскі корпус (1849)
  • Фартэцыя Арад (1849)
Бітвы/войны
  • Бітва пад Алісбрунам
  • Бітва пад Лягердорфам
  • Бітва пад Сольнакам
  • Бітва пад Ішасэгам
  • Бітва пад Надзьсальё
Янаш Дам’яніч у Вікісховішчы
Запыт «Ёван Дам’яніч» перанакіроўваецца сюды. Глядзіце таксама «Ёван Дам’янавіч».

Я́наш Дам’я́ніч (па-вугорску: János Damjanich), Ё́ван Дам’я́ніч (па-сэрбску: Jovan Damjanić / Јован Дамјанић; 8 сьнежня 1804, Лягердорф — 6 кастрычніка 1849, Арад) — вугорскі вайсковец сэрбскага паходжаньня, удзельнік рэвалюцыі 1848—1849 рокаў. У Вугоршчыне лічыцца нацыянальным героем, у Сэрбіі — здраднікам.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ёван Дам’яніч нарадзіўся ў Лягердорфе (сэрб. Straža, вуг. Strázsa) ў Банаце, Каралеўства Вугоршчына (цяпер у Сэрбіі) або ў Стазе(hr) ў Баніі (цяпер у Харватыі)[1]. Паступіў на вайсковую службу афіцэрам 61-га палку, і з выбухам Вугорскае рэвалюцыі 1848 року быў павышаны да званьня маёра 3-га батальёну Гонведу ў Сэгедзе. Зьяўляючыся праваслаўным сэрбам, ён, тым ня меней, ад пачатку стаў адданым прыхільнікам вугорскіх лібэралаў.

За праяўленыя здольнасьці і мужнасьць у бітвах пад Алісбрунам (сэрб. Alibunar, вуг. Alibunár) і Лягердорфам у 1848 ён неўзабаве быў павышаны да палкоўніка. На пачатку 1849 Дам’яніч быў прызначаны камандзірам 3-га армейскага корпусу ў сярэдняй плыні Цісы і неўзабаве заваяваў рэпутацыю найадважнейшага чалавека ва ўсім вугорскім войску.

У сакавіку 1849 ён зьнішчыў аўстрыйскую брыгаду пад Сольнакам, што сталася ягоным найбольшым подзьвігам. Ён быў абраны паслом ад Сольнака на вугорскі сойм, аднак адмовіўся ад гэтае пашаны. Войскі Дам’яніча адыгралі галоўную ролю ў генэральным наступе на вугорскую сталіцу Буду пад даводзтвам Артура Гёргея.

Па сутычках пад Хортам і Хатванам, а таксама крывавай бойцы пад Ішасэгам Дам’яніч стаў нацыянальным героем. На парадзе ў Гёдзёльё Лаяш Кошут выразіў пачуцьці ўсяе нацыі, зьняўшы шляпу падчас маршу батальёнаў Дам’яніча.

Янаш Дам’яніч, які безагаворачна падзяляў погляды Лаяша Кошута, быў прызначаны даводцам аднае з трох дывізіяў, якія пад кіраўніцтвам Гёргея у красавіку 1849 року ўвайшлі ў Вац. Ягоная слава сягнула вяршыні пасьля перамогі ў бітве пад Надзьсальё 19 красавіка, якая дазволіла аказаць дапамогу абаронцам Камараму.

У гэты час Дам’яніч зламаў нагу і ня браў удзелу ў найбольш крытычны пэрыяд вайны, калі вугорцы былі вымушаныя адступіць са сталіцы другім разам. Пасьля ацаленьня Янаш ачоліў пасаду камэнданта крэпасьці Арад.

Пасьля паразы вугорцаў пад Вілагашам (цяпер Шырыя ў Румыніі) Дам’яніч абвясьціў, што здасьць крэпасьць толькі казакам, але калі прыйдуць аўстрыйцы, ён будзе абараняцца да апошняе кроплі крыві. Такім чынам, ён здаўся расейскаму генэралу Дзьмітрыю Бутурліну, які перадаў яго аўстрыякам. 6 кастрычніка 1849 року ён быў павешаны яшчэ з 12 вугорскімі генэраламі. Ягоная чарга была апошняя, і перад сьмерцю ён выклікнуў: «Я верыў, што буду апошні, бо ў бітве я заўжды быў першы. Бедная мая Эмілія! Жыве Вугоршчына!»

Крытыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вугорцы лічаць Дам’яніча нацыянальным героем, які ўзначаліў рэвалюцыйную барацьбу супраць Габзбургаў разам з Кошутам і Гёргеем. У ягоны гонар названыя вуліцы ў розных местах.

Сэрбы ўважаюць яго за здрайцу, які, хоць і быў сэрбам па нацыянальнасьці, змагаўся супраць іх (то бок супраць ваяводзкіх сэрбаў, якія падтрымалі Габзбургаў за іхняе абяцаньне асаблівага статусу Сэрбскай Ваяводзіны).

Сэрбы далі Дам’янічу мянушку «ljuta guja, srpski izdajica» («лютая зьмяя, сэрбскі здрайца»). Яму прыпісваюць таксама наступнае выказваньне: «Я буду забіваць сэрбаў датуль, пакуль не заб’ю апошняга, а тады заб’ю й сябе, каб ніводнага зь іх не засталося на Зямлі»[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Milan Tutorov. Banatska Rapsodija: istorika Zrenjanina i Banata. — Novi Sad: Aurora, 2001. — С. 494. — ISBN 9788675380054
  2. ^ Milan Tutorov. Banatska Rapsodija: istorika Zrenjanina i Banata. — Novi Sad: Aurora, 2001. — С. 495. — ISBN 9788675380054

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Academy-Britannica.png
Гэты артыкул (разьдзел) утрымлівае тэкст, узяты (перакладзены) з адзінаццатага выданьня энцыкляпэдыі «Брытаніка», якое перайшло ў грамадзкі набытак.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Янаш Дам’янічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў


Шаблён:Вугорская рэвалюцыя 1848 году