Янка Філістовіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Янка Філістовіч
Дата нараджэньня 14 студзеня 1926(1926-01-14)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 1953[a]
Месца сьмерці турма МДБ, Менск, БССР
Месца вучобы
Занятак палітык

Я́нка Андрэ́евіч Філісто́віч (14 студзеня 1926, Паняцічы — вясна[a] 1953) — удзельнік антысавецкага падпольнага руху.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1943 годзе быў мабілізаваны ў 13-ы Беларускі батальён. Паводле інфармацыі, якая выявілася ў сьледзтве, мог удзельнічаць у апэрацыях па ліквідацыі партызанаў і гета ў Глыбокім ды ў Менску, чаго аднак сам Філістовіч не прызнаў (паводле іншай гіпотэзы, адказнасьць за гэтыя справы носіць іншая асоба з гэтым жа прозьвішчам)[1]. Пасьля вайны жыў у эміграцыі. Навучаўся ў парыскай Сарбоне ды ў Лювэнскім унівэрсытэце. Удзельнічаў у жыцьці беларускай эміграцыі — выдаваў часопіс «Моладзь», быў сябрам Беларускай незалежніцкай арганізацыі моладзі ў Францыі. 11 сакавіка 1951 году стаў сябрам Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

У жніўні 1951 году, згодна з прапановай Барыса Рагулі, рыхтаўваўся да пераходу на тэрыторыю БССР, каб разгарнуць там актыўную нацыяналістычную работу. Скочыў курс разьведвальнай дзейнасьці ў амэрыканскай разьведшколе ў Баварыі. 9 верасьня 1951 году дэсантаваўся амэрыканскім самалётам паблізу вёскі Паняцічы. Жыў сярод сваякоў і знаёмых, агітаваў, а таксама зьбіраў інфармацыю аб дысьлякацыі савецкіх войскаў. У траўні 1952 году ўзначаліў групу людзей, што хаваліся ў лесе ля вёскі Самалі[2]. Група пад ягоным кіраўніцтвам напала на друкарню МТС у мястэчку Вязынь, а таксама напала на двух савецкіх агентаў. Аднак ужо ў верасьні група Філістовіча была разьбітая адмысловай апэрацыяй войскаў бясьпекі. Яе лідэр быў схоплены ля вёскі Ярмолічы ў выніку здрады. Пасьля працэсу Філістовіч быў засуджаны ваенным трыбуналам Беларускай Вайсковай Акругі да сьмяротнага пакараньня праз расстрэл.

Асобе Янкі Філістовіча былі прысьвечаныя: кніжка Аляксандра Лукашука «Філістовіч. Вяртанне нацыяналіста»[1], а таксама дакумэнтальны фільм Людмілы Клінцовай «Шпіён з‑пад Вілейкі» (АНТ, 2010)[3].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Паводле Леаніда Маракова; Алег Ліцкевіч падае зьвесткі, паводле якіх Філістовіч жыў на пачатку 1953 году; даведнік «Антысавецкія рухі ў Беларусі» падае 1952 год.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Лицкевич О. «Рух зусім незалежніцкі…» // Беларуская думка. — 2009. — № 8. — С. 74—81.  (рас.)
  2. ^ Ст. Галковский. Контрразведчик // Беларусь сегодня, №81, 2014
  3. ^ Зміцер Панкавец, На АНТ нейтральны фільм пра Янку Філістовіча // Наша Ніва, 26 лютага 2010

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]