Янка Бобрык

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Янка Бобрык
Janka Bobryk.jpg
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 21 ліпеня 1905
Глуск
Памёр 25 жніўня 1942
Ленінград
Жонка Натальля Вішнеўская
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт
Дэбют «Пунсовае раньне» (1926)

Янка Бобрык (сапр. — Іван Іванавіч Бобрык; 21 ліпеня 1905, Глуск, Магілёўская вобласьць — 25 жніўня 1942, Ленінград) — беларускі паэт.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратурнае аб'яднаньне «Маладняк», 1927. Янка Бобрык стаіць у цэнтры

У 1929 годзе скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленьне пэдагагічнага факультэту БДУ, асьпірантуру Акадэміі мастацтва ў Ленінградзе (1936). Працаваў настаўнікам у Мілаславіцкай сямігадовай школе Клімавіцкага раёну, быў навуковым супрацоўнікам Дзяржаўнай акадэміі мастацтвазнаўства ў Ленінградзе, працаваў у Беларускім дзяржаўным кіно, упраўленьні па справах мастацтваў Ленінградзкага гарвыканкама. У 1938 ажаніўся з паэткай Натальляй Вішнеўскай.

Валеры Маракоў, Янка Бобрык і Яўгенія Пфляўмбаўм гартаюць кнігі зь бібліятэчкі «Маладняка». Менск, 1925 г.

У час Вялікай Айчыннай вайны па стане здароўя быў зьняты з ваеннага ўліку, але ў жніўні 1941 г. дамогся, каб яму дазволілі стаць добраахвотнікам народнага апалчэньня. У канцы ліпеня 1942 яго зьнясіленага на вуліцы падабралі санітары і адправілі ў бальніцу. 25 жніўня Янка Бобрык памёр і пахаваны на Піскароўскіх могілках.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Друкаваўся з 1924 году. Выдаў зборнік вершаў «Пунсовае раньне» (1926, разам з Алесем Звонакам і Янкам Туміловічам). Аўтар паэмы «Галіна» (1930) пра жыцьцё вясковай інтэлігенцыі. Выступаў у друку з апавяданьнямі і нарысамі.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Грахоўскі С. Так і было. — Мн., 1986. С. 160—163.
  • Грахоўскі С. «Кветкі і вечны агонь»//www.grahouski.org/ (Успаміны. Публіцыстыка)
  • Бобрык Янка (Іван Іванавіч) // Магілёўская абласная бібліятэка

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Янка Бобрыксховішча мультымэдыйных матэрыялаў