Янка Брыль
| Янка Брыль | |
![]() |
|
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Імя пры нараджэньні | Іван Антонавіч Брыль |
| Нарадзіўся | 4 жніўня 1917 Адэса, Хэрсонская губэрня, Расейская імпэрыя |
| Памёр | 25 ліпеня 2006 Менск, Беларусь |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | пісьменьнік |
| Напрамак | сацыялістычны рэалізм |
| Мова | беларуская |
| Творы на сайце Knihi.com | |
Янка Брыль (Іван Антонавіч Брыль; 4 жніўня 1917 Адэса, Хэрсонская губэрня, Расейская імпэрыя — 25 ліпеня 2006 Менск, Беларусь) — беларускі пісьменьнік. Дзед Антона Францішака Брыля.
Зьмест |
Біяграфія [рэдагаваць]
Янка Брыль нарадзіўся ў Адэсе ў сям’і чыгуначніка Антона Данілавіча Брыля. У 1922 годзе разам з бацькамі вярнуўся на іх радзіму, у вёску Загора (цяпер Карэліцкі раён Гарадзенскае вобласьці, на той момант — Польшча). У 1931 Я. Брыль скончыў польскую сямігодку і паступіў у Навагрудзкую гімназію, але ня змог вучыцца з-за матэрыяльных цяжкасьцяў. У 1939 прызваны ў Войска Польскае, служыў у марской пяхоце. Пасьля пачатку II Сусьветнай вайны, у верасьні таго ж году трапіў пад Гдыняй ў нямецкі палон, у 1941 уцёк, вярнуўся на Беларусь і далучыўся да партызанаў. У 1942 Я. Брыль стаў сувязным партызанскай брыгады імя Жукава Баранавіцкага злучэньня, а ў 1944 — разьведчыкам партызанскай брыгады «Камсамолец». Рэдагаваў газэту «Сьцяг свабоды» Мірскага падпольнага райкому партыі і сатырычны лісток «Партызанскае жыга́ла». Па вызваленьні Беларусі працаваў рэдактарам раённай газэты ў Міры, літаратурным супрацоўнікам газэты-пляката «Раздавім фашысцкую гадзіну», загадваў аддзелам рэдакцыі часопісу «Вожык».
У розныя гады Я. Брыль быў намесьнікам рэдактара часопісаў «Маладосьць» і «Полымя», працаваў рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва Беларусі, быў сакратаром праўленьня Саюзу пісьменьнікаў БССР, вёў актыўную работу па ўмацаваньню сувязяў беларускай літаратуры зь літаратурамі народаў СССР і краінаў сацыялістычнай садружнасьці. Шмат сілаў Я. Брыль аддаваў працы ў якасьці старшыні Беларускага таварыства «СССР — Канада». Двойчы абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савету БССР.
Бібліяграфія [рэдагаваць]
- Апавяданьні (1946)
- Граніца (раман, ч. I, часопіс «Полымя», 1949)
- Ліпка і клёнік (1949)
- Нёманскія казкі (апавяданьні і нарысы)
- Верасьнёвая рунь (1949)
- У Забалоцьці днее (1951)
- Зялёная школа (1951)
- Дзеля сапраўднай радасьці (1952)
- Сьветлае раньне (1954)
- На Быстрынцы (1955)
- Вачыма друга (нарысы, 1956)
- Пачатак сталасьці (1957)
- Сэрца камуніста (нарыс, 1958)
- Надпіс на зрубе (1958)
- Выбраныя апавяданьні (1959)
- Мой родны кут (1959)
- Збор твораў (у 2-х тамох, 1960)
- Працяг размовы (апавяданьні, замалёўкі, нарысы, 1962)
- Роздум і слова (літаратурна-крытычныя артыкулы, нататкі, 1963)
- Птушкі і гнёзды (раман, 1964)
- Жменя сонечных промняў (мініяцюры, 1965)
- Збор твораў (у 4-х тамох, 1967-1968)
- Адзін дзень (1968)
- Я з вогненнай вёскі...» (у суаўтарстве, 1975)
- Жыў-быў вожык (1976)
- Акраец хлеба (1977)
- Ты жывеш (1978)
- Трохі пра вечнае (артыкулы, творчыя партрэты, лірычны роздум, 1978)
- Золак, убачаны здалёк (1979)
- Збор твораў (у 5-і тамох, 1979-1981)
- Гуртавое (1980)
- Сьняжок і Волечка (1983)
- Сёньня і памяць (1985)
- Ад сяўбы да жніва (1987)
- На сьцежцы - дзеці (1988)
Ушанаваньне памяці [рэдагаваць]
26 верасьня 2007 году імем Янкі Брыля названая вуліца ў менскім мікрараёне Міхалова[1]. 26 жніўня 2009 году імя Янкі Брыля нададзенае адной з вуліц Гдыні[2].
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ У Менску зьявіліся вуліцы Брыля, Сапегі і Вайніловіча
- ^ У Гдыні — вуліца Брыля // Радыё Рацыя, 31 жніўня 2009 г.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
| Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы артыкула: |
| Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
