Януш Аляксандар Сангушка
| Януш Аляксандар Сангушка | |
Я. А. Сангушка. Невядомы мастак, XVIII ст. |
|
Герб «Пагоня Літоўская» |
|
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся: | 5 траўня 1712 Любартаў |
| Памёр: | 13 верасьня 1775 Дубна |
| Род: | Сангушкі |
| Бацькі: | Павал Караль Сангушка Мар’яна зь Любамірскіх |
| Жонка: | Канстанцыя з Дэнгафаў |
Януш Аляксандар Сангушка (5 траўня 1712, места Любартаў — 13 верасьня 1775, места Дубна) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Мечнік вялікі літоўскі (1735—1750), маршалак надворны літоўскі (1750—1760)[1]. VII і апошні ардынат астроскі.
Зьмест |
Біяграфія [рэдагаваць]
З княскага роду Сангушкаў гербу «Пагоня Літоўская», сын Паўла Караля, маршалка вялікага літоўскага, і Мар’яны зь Любамірскіх. Меў братоў Януша Мадэста, Юзэфа Паўліна і Гераніма Януша.
Абіраўся паслом на соймы. Кавалер Ордэну Белага Арла (узнагароджаны 11 жніўня 1736 року ў Дрэздэне).
Фундаваў кляштар капуцынаў у Стараканстантынаве.
Шлюб з Канстанцыяй Дэнгаф быў бязьдзетным. З прычыны адсутнасьці нашчадкаў і магчымасьці па ягонай сьмерці спрэчак на гэтай глебе ініцыяваў Кальбушаўскую транзакцыю (1753), у выніку якой адбыўся падзел Астроскай ардынацыі паміж сябрамі і прыхільнікамі магнацкай групоўкі «фамілія». Сам Я. А. Сангушка захаваў за сабой права пажыцьцёвага карыстаньня гэтай маёмасьцю.
Большую частку жыцьця правёў у Дубенскім замку, атрымаў вядомасьць гультая і валацугі.
Цікавыя факты [рэдагаваць]
- Я. А. Сангушка апынуўся на першым месцы ў тройцы «п’яніцаў Рэчы Паспалітай», складзенай ягоным сучасьнікам мэмуарыстам Андрэем Кітовічам. На трэцяе месца ў гэтым шэрагу аўтар паставіў Караля Станіслава Радзівіла «Пане Каханку»[2].
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Пазднякоў В. Сангушкі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 540.
- ^ Сіняк Н. У Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Любанскага раёна. / Рэд.-уклад. В. Р. Феранц; Рэдкал.: В. А. Сойка , Н. М. Сiняк i iнш. — Мiнск: Ураджай, 1996. — 439 с.: iл.
Літаратура [рэдагаваць]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Памяць: гіст.-дакум. хроніка Любанскага раёна. / Рэд.-уклад. В. Р. Феранц; Рэдкал.: В. А. Сойка , Н. М. Сiняк i iнш. — Мiнск: Ураджай, 1996. — 439 с.: iл.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Януш Аляксандар Сангушка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў