Януш Крупскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Януш Крупскі
Януш Крупскі ў 2008 годзе
Януш Крупскі ў 2008 годзе
Кіраўнік Упраўленьня па вэтэранах і рэпрэсаваных асобах
19 траўня 2006 — 10 красавіка 2010
Прэзыдэнт: Лех Качынскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 9 траўня 1951
Люблін, Польшча
Памёр: 10 красавіка 2010

пад Смаленскам, Расея
Сужэнец: Joanna Krupska[d]
Адукацыя:
Узнагароды:
Вялікі крыж ордэна Адраджэньня Польшчы
Вялікі крыж ордэна Адраджэньня Польшчы
Надмагільле Януша Крупскага (могілкі «Павязкі» ў Варшаве)

Януш Крупскі (па-польску: Janusz Krupski; нар. 9 траўня 1951 году ў Любліне — пам. 10 красавіка 2010 году пад Смаленскам) — польскі гісторык, актывіст дэмакратычнай апазыцыі ў камуністычнай Польшчы (PRL), грамадзянскі службовец.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 19701975 ён быў студэнтам Люблінскага каталіцкага ўнівэрсытэту (KUL).

У 1976 годзе далучыўся да Клюбу каталіцкай інтэлігенцыі ў Варшаве.

У 19771988 рэдагаваў па-за цэнзураю незалежны часопіс «Spotkania».

У 1980 годзе пайшоў да ўлады ў Раду рэгіёну арганізацыі «Салідарнасьць» у Гданьску.

За свае працы неаднаразова перасьледаваўся дзяржаўнай «Службай бясьпекі» (PRL).

За часам Польскай Народнай Рэспублікі дзейнічаў у апазыцыі[1].

Падчас ваеннага становішча ў Польшчы (1981—1983) быў інтэрнаваны[1][2].

Быў выкрадзены ў пушчу Кампіноска (ва ўрочышчы Трускаў), яго трымалі тры супрацоўнікі незалежнай групы «D» Дэпартамэнту IV (MSW) пад камандаваньнем капітана Гжэгажа Піятроўскага. Затым яму зрабілі яму цяжкія апёкі зьедлівай вадкасьцю 21 студзеня 1983 году, у чым браў удзел у тым ліку капітан Гжэгаж Пятроўскі (пазьнейшы забойца ксяндза Ежы Папялушкі)[1][3]. У выніку гэтага атрымаў апёкі першай і другой ступені.

У 19901992 гадох ён быў дырэктарам выданьня «Editions Spotkania». Ён таксама прыняў удзел у рабоце парлямэнцкай камісіі па расьсьледаваньні наступстваў надзвычайнага ваеннага становішча і Канстытуцыйнай камісіі падсправаздачнасьці.

З 1993 году меў сваё выдавецтва «Krupski i S-ka».

З 2000 па 2006 год ён займаў пасаду намесьніка прэзыдэнта Інстытуту нацыянальнай памяці.

19 траўня 2006 прызначаны кіраўніком Упраўленьня па вэтэранах і рэпрэсаваных асобах.

Загінуў 10 красавіка 2010 году ў авіякатастрофе пад Смаленскам. Празь дзесяць дзён быў пахаваны ў квартале ваенных могілак «Павязкі» ў Варшаве.

16 красавіка 2010 году пасьмяротна ўзнагароджаны Вялікім крыжам ордэна Адраджэньня Польшчы[4].

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Януш Крупскі быў жанаты, меў сем дзяцей: Пятра, Паўла, Фаму, Луку, Яна, Марыю і Тэрэзу[5]. Жыў у Градзіску-Мазавецкім. Быў чальцом Таварыства свабоды слова.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Януш Крупскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў