Януш Кішка
| Януш Кішка | |
Януш Кішка |
|
Герб «Дуброва» |
|
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся: | каля 1568 |
| Памёр: | 13 студзеня 1654 |
| Род: | Кішкі |
| Бацькі: | Станіслаў III Кішка Альжбета з Сапегаў |
| Жонка: | Крыстына з Друцкіх-Сакалінскіх |
Януш Кішка (каля 1568 — 13 студзеня 1654, маёнтак Крывічы Ашмянскага павету) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода полацкі (1621—1635), гетман польны (1635—1646) і вялікі літоўскі (з 1646). Трымаў Парнаўскае (1610) і Дрыскае (1640) староствы.
Зьмест |
Біяграфія [рэдагаваць]
З магнацкага роду Кішкаў гербу «Дуброва», сын Станіслава, ваяводы амсьціслаўскага, і Альжбеты з Сапегаў. Апошні мужчынскі прадстаўнік роду, меў старэйшага брата Станіслава.
Выхоўваўся ў духу кальвінізму, перайшоў у каталіцтва прыкладна ў 1606. У 1624—1626 навучаўся ў Падуі (Італія).
Удзельнічаў у вайне супраць Швэцыі (1600—1629), служыў пад камандай Яна Караля Хадкевіча. На чале ўласнага атраду браў удзел Кірхгольмскай бітве (1605). Таксама ўдзельнічаў у выправах на Масковію ў 1611 і 1618, Турэччыну — у 1621.
У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай бараніў Полацак (1633), вёў баі пад Смаленскам[1].
Двойчы жаніўся, аднак нашчадкаў не пакінуў.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Станіслаў Думін. Кішкі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 102.
Літаратура [рэдагаваць]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Януш Кішка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||||