Януш Радзівіл

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук
Януш Радзівіл
Janusz Radziwiłł (1612–1655).jpg
Януш Радзівіл. Даніель Шульц, 1652
POL COA Radziwiłł.svg
Герб «Трубы»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 2 сьнежня 1612
Палелі
Памёр: 31 сьнежня 1655
Тыкоцін
Род: Радзівілы
Бацькі: Крыштап Радзівіл
Ганна з Кішкаў
Жонка: Кацярына з Патоцкіх, Марыя Лупу
Дзеці: Ганна Марыя Радзівіл

Януш Радзівіл (2 сьнежня 1612, мястэчка Палелі Вількамірскі павету — 31 сьнежня 1655, места Тыкоцін) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Палявы гетман літоўскі (16461654), ваявода віленскі1653), гетман вялікі літоўскі1654). Вызнаваў кальвінізм. Кузэн Багуслава Радзівіла.

Меў багатыя маёнткі, у тым ліку Біржы, Кейданы, Віжуны, Папелі і Яшуны на тэрыторыі сучаснай Летувы, Любчу ў Наваградзкім павеце, Дойліды і Заблудаў у Гарадзенскім павеце, Невель у Віцебскім павеце, Себеж у Полацкім павеце. Трымаў Камянецкае, Барысаўскае, Амсьціслаўскае і іншыя староствы[1].

Зьмест

[рэдагаваць] Біяграфія

Зь біржанска-дубінкаўскай лініі роду Радзівілаў, сын Крыштапа Радзівіла і Ганны з Кішкаў.

Скончыў кальвінісцкую Слуцкую гімназію, працягваў адукацыю ў Ляйпцыскім, Альтдорфскім і Лейдэнскім ўнівэрсытэтах, наведаў Францыю і Ангельшчыну.

У 1633, наняўшы ў Нідэрляндах 1 тыс. пяхотнікаў і 200 драгунаў, вярнуўся на радзіму і ўзяў удзел у Смаленскай вайне[2]. Вызначыўся ваенным талентам. Атрымаўшы ў 1646 пасаду палявога гетмана літоўскага, надзвычай пасьпяхова правёў свае першыя самастойныя кампаніі супраць казакаў. У ліпені 1649 разьбіў пад Лоевам 15-тысячнае войска казацкага палкоўніка Крычэўскага, праз два гады тамсама — войска казацкага палкоўніка Нябабы і бязь бітвы здабыў Кіеў.

З панэгірыка да вясельля з М. Лупу (1641)

Фундаваў кальвінісцкія зборы і школы ў Вялікім Княстве Літоўскім, апекваўся пратэстанцкімі супольнасьцямі, фінансаваў атрыманьне адукацыі ў эўрапейскіх унівэрсытэтах мясцовай пратэстанцкай моладзі.

У палітычных адносінах быў прыхільнікам ідэі незалежнасьці Вялікага Княства Літоўскага. Яшчэ ў маладосьці ў Вільні ў прысутнасьці манарха кінуў польскім сэнатарам: «Прыйдзе час, — паны-палякі да дзьвярэй не патрапяць: праз вокны іх выкідваць будзем»[3]. Дзеля гэтага ўжо ў 1649 спрабаваў наладзіць кантакты са Швэцыяй.

У часе Трынаццацігадовай вайны атрымаў перамогу над маскоўскім войскам у Бітве пад Шкловам (12 жніўня 1654) і паразу ў Бітве пад Шапялевічамі (24 жніўня 1654). Быў паранены і ледзь пазьбег палону: мясцовы жыхар правёў яго праз балоты да Барысава, далей Я. Радзівіл накіраўся на Менск зьбіраць войска. У студзені 1655 спрабаваў адбіць Магілёў.

Па заняцьці маскоўскімі захопнікамі ўлетку 1655 большай часткі тэрыторыі сучаснай Беларусі, а таксама Вільні і Коўны, ініцыяваў складаньне Кейданскай уніі з швэдзкім каралём Карлам Густавам (Кейданы, 17 жніўня 1655). Паводле гэтай дамовы Вялікае Княства Літоўскае выходзіла з складу Рэчы Паспалітай і ўступала ў фэдэратыўны зьвяз з Швэцыяй.

Аднак акт Кейданскай уніі не ажыцьцявіўся. Супраць Я. Радзівіла ўзбунтаваліся харугвы ўласнага войска. З рэштай адданых сілаў ён зачыніўся ў Тыкоцінскім замку, дзе неўзабаве і памёр (паводле некаторых зьвестак, быў атручаны).

[рэдагаваць] Сям’я

Ад першага шлюбу (1638) з Кацярынай Патоцкай меў дачку Ганну Марыю, якая выйшла замуж за Б. Радзівіла і прынесла яму ў пасаг бацькавы ўладаньні. Па сьмерці жонкі ўзяў другі шлюб (1645) з Марыяй, дачкой малдаўскага гаспадара Васіля Лупу.

Першы шлюб зблізіў Януша Радзівіла з каталікамі, другі — з праваслаўнымі[1].

[рэдагаваць] Галерэя

[рэдагаваць] Памяць

Імя Януша Радзівіла атрымаў Радзівілаўскі летапіс.

Я. Радзівіл — адзін з пэрсанажаў гістарычнага раману польскага пісьменьніка Генрыка Сянкевіча «Патоп» (18841886).

Папярэднік
Януш Кішка
Гетман вялікі літоўскі
16541655
Наступнік
Павал Ян Сапега

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ a b Анатоль Грыцкевіч. Радзівіл Януш // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 501.
  2. ^ Біяграфічныя звесткі // Г. Сагановіч. Невядомая вайна: 1654—1667. — Мн.: Навука і тэхніка, 1995.
  3. ^ Чым вызначыўся Януш Радзівіл? // 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.

[рэдагаваць] Літаратура

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Януш Радзівілсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў
Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах