Яніна (возера)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Яніна (Іаніна, Янінскае возера, Памватыда; па-грэцку: Λίμνη Ιωαννίνων) — возера на паўночным захадзе Грэцыі. Плошча 22,8 км².
Геаграфія [рэдагаваць]
Возера разьмешчана ў цэнтральнай частцы нома Яніна, вобласьць Эпір. Сярэдняя глыбіня меней за 7 м, максымальная — 11 м. Даўжыня да 7,5 км, шырыня — да 5 км. Вышыня люстра 470 м над узроўнем мора.
На ўсходнім беразе возера знаходзіцца горад Яніна, на паўночным — населены пункт Пэрама. У паўночнага берага — невялікі востраў. Паўночней возера — гара Міцыкелі.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Яніна (возера) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў