Яніс Чакстэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Яніс Чакстэ
14 лістапада 1922 — 14 сакавіка 1927
Наступнік Густаўс Зэмгалс
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 14 верасьня 1859(1859-09-14)[1][2]
Памёр: 14 сакавіка 1927(1927-03-14)[3][1][2][…] (67 гадоў)
Партыя:
Дзеці: Мінтаўтз Чакстэ[d] і Канстантын Чакстэ[d]
Адукацыя:
Узнагароды:
крыж Свабоды Вялікі крыж ордэна Трох зорак Вялікая стужка ордэна Леапольда I Grand Cross with Collar of the Order of the White Rose of Finland Вялікі крыж ордэна Адраджэньня Польшчы

Яніс Чакстэ (па-латыску: Jānis Čakste; 14 верасьня 1859 — 14 сакавіка 1927) — першы прэзыдэнт Латвійскай Рэспублікі.

Палітычная дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У студзені 1919 году на чале латвійскай дэлегацыі наведаў Лёндан і парыскую мірную канфэрэнцыю. 1 траўня 1920 году адкрыў першае пасяджэньне Канстытуцыйнага сходу. Прымаў удзел у выбарах яго старшыні. Атрымаў 83 галасы, тады як Яніс Райніс — толькі 48.

14 лістапада 1922 году Сойм абраў Чакстэ першым прэзыдэнтам Латвіі (92 дэпутата — «за», 6 устрымаліся) як адзінага кандыдата. 6 лістапада 1925 г. ён быў абраны паўторна. За час прэзыдэнцтва абвясьціў 402 законы. Лібэральным быў закон аб адукацыі, які абавязваў дзяржаву і самакіраваньне ствараць столькі школ нацменшасьцяў, колькі неабходна. Памілаваў 549 чалавек. З 14 лістапада 1919 году — дацэнт Латвійскага ўнівэрсытэту, 28 верасьня 1924 году атрымаў ступень Dr. iur. honoris causa. З 1921 году чытаў лекцыі і на афіцэрскіх курсах.

Памёр 14 сакавіка 1927 году. Пахаваны на Лясных могілках у Рызе.

У 2003 годзе ў Елгаве ўсталяваны помнік Чакстэ, а ў Рызе яго імем названая вуліца.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г Janis Cakste // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ а б в г Janis Cakste // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.) / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  3. ^ а б в г Чаксте Янис // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  4. ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #119378841 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.