Янішкі (горад)
| Янішкі | |||||
| Joniškis | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1526 | ||||
| Горад з: | 1616 | ||||
| Павет: | Шаўлі | ||||
| Мэр: | Рамалдас Гадзейкіс | ||||
| Плошча: | 8,34 км² | ||||
| Насельніцтва • колькасьць: • шчыльнасьць: |
11 129 1 334,4 |
||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+2 UTC+3 |
||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 56°12′ пн. ш. 23°34′ у. д. / 56.2° пн. ш. 23.567° у. д.Каардынаты: 56°12′ пн. ш. 23°34′ у. д. / 56.2° пн. ш. 23.567° у. д. | ||||
|
Янішкі на мапе Летувы
Янішкі
|
|||||
| http://www.joniskis.lt/ | |||||
Яні́шкі (па-летувіску: Joniškis) — горад у паўночнай Летуве, за 14 км ад мяжы з Латвіяй. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Янішкаўскага раёну Шавельскага павету. Колькасьць насельніцтва налічвае каля 11,1 тыс. чалавек. Янішкі адносяцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.
У гістарычных крыніцах паселішча ўпершыню ўзгадваецца ў 1526 годзе, калі віленскі біскуп Ян, загадаў пабудаваць у адным з паселішчаў аўкштоцкіх паганцаў касьцёл і утварыць прыход. Ад імя біскупа і пайшла назва паселішча. Вялікі князь Жыгімонт Ваза 4 ліпеня 1616 году дараваў Янішкам магдэбурскае права і герб.
Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай Янішкі трапілі ў склад Расейскай імпэрыі. У сярэдзіне ХІХ стагодзьдзя праз горад прайшла шаша Рыга — Тыльзіт.
У Янішках, да Другой Сусьветнай вайны, жыло шмат гарбрэяў. Дзейнічала габрэйская школа і тры сынагогі. Большасьць габрэяў была забітая пад час вайны.
З 1950 году Янішкі сталі раённым цэнтрам.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Янішкі (горад) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў