Ян Вышаціч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Ян Вышаціч (каля 1016-24 чэрвеня 1106) — кіеўскі тысяцкі, сын Вышаты, ваяводы вялікага князя Яраслава Мудрага.

У 1070 зьбіраў у Растоўскай зямлі даніну для Сьвятаслава Яраславіча. У Белавозеры у гэты час два вяшчуны падманвалі насельніцтва, сьцьвярджаючы, што жанчыны, у галодны год, хаваюць у сабе жыта, мёд, рыбу і г.д.; яны разрэзалі скуру на сьпінах жанчын і рабілі выгляд, што вымаюць адтуль то жыта, то рыбу і г. д. Ян гутарыў зь ведзьмакамі, потым выйшаў на іх зы зброяй, і тыя, пасьля сутычкі, зьбеглі ў лес.

Хоць частка насельніцтва, відаць, і спагадала вяшчунам, але яны былі выдадзеныя і пакараныя. У 1093 Ян вышаціч хадзіў на полаўцаў з Уладзімерам Манамахам, а ў 1106, з братам Пуцятам, пабіў іх каля Зарецку і "адабраў у іх палон". Летапісы і пячэрскі патэрык усхваляюць дабрадзейнасьці Яна Вышаціча й яго жонкі Марыі, якія карысталіся любоўю вялебнага Хвядоса, які гутарыў зь імі аб міласьціне, аб Валадарстве Нябесным і сьмяротнай гадзіне. Сынам яго быў Варлам.

Сьведчаньні Яна Вышаціча пра сябе й сваіх продкаў сталі для Нестара адной з галоўных крыніц для складаньня "Аповесьці мінулых гадоў".