Ян Вэрмэр
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Імя пры нараджэньні: | Johannes Vermeer |
|---|---|
| Нарадзіўся: | 31 кастрычніка 1632 Дэлфт, Галяндыя |
| Памёр: | 15 сьнежня 1675 Дэлфт, Галяндыя |
| Нацыянальнасьць: | галяндэц |
| Заняткі: | жывапіс |
Ян Вэрмэр (па-нідэрландзку: Jan Vermeer van Delft, нар. 31 кастрычніка 1632 года ў Дэлфце, пам. 15 сьнежня 1675 года) – выбітны галяндзкі мастак. Разам з Рэмбрантам і Франсам Халсам зьяўляецца адным з выбітнейшых мастакоў “залатога стагодзьдзя” галяндзкага мастацтва.
Вэрмэр, у асноўным, маляваў карціны, у якіх прадстаўлены бытавыя сцэны. У пачатку сваёй кар’еры, ён стварыў два палатна на гістарычную сцэну.
Пасьля сваёй сьмерці мастак быў забыты амаль на два стагодзьдзі, але зноў быў адкрыты ў дугой палове ХІХ стагодзьдзя. У наш час захаваліся каля 30 яго карцінаў.
[рэдагаваць] Біяграфія
Аб Вэрмэры захавалася вельмі мала біяграфічных зьвестак. Вядома, што яго бацька, Рэйн’ер Жанс, нарадзіўся ў 1591 годзе і ў 1611 годзе пераехаў Антвэрпэн. Праз чатыры гады ён ажаніўся з будучай маці Яна Вэрмэра – Дзінай Балтэнс. У гэты час Рэн’ер Жанс дадаў да свайго імя прыстаўку Вос (ліс), якое потым зьмяніў на Вэрмэр. У 1631 годзе Рэн’ер далучыўся а цэха св. Лукі, як гандляр прадметамі мастацтва.
У 1632 годзе у сям’і нарадзіўся сын Яханэс, які быў ахрышчаны 31 кастрычніка. Але дакладная дата нараджэньня так і засталася невядомай. Ян Вэрмэр меў, так сама, старэйшую сястру Гертры Вэрмэр.
Верагодна, што з мастацтвам Ян пазнаёміўся дзякуючы бацьку, а дакладней, дзякуючы знаёмству з таварам, якім гандляваў бацька. Не захавалася ніякай інфармацыі аб адукацыі Вэрмэра, вядома толькі, што ў 1653 годзе ён далучыўся да гільдыі св. Лукі, якая яднала мастакоў, рамесьньнікаў і прадстаўнікоў іншых прафэсіяў. Для таго, каб уступіць у гільдыю, яму было неабходна шэсьць гадоў вучыцца ў якога-небудзь з вядомых мастакоў. Паводле з адной з гіпотэзаў, гэтым мастаком мог быць Леанаэрт Брамэр (1594 – 1674 г.г.), паводле іншай Карел Фабрыцыюс (1622 – 1654 г.г.). Чатыры разы выбіраўся удзельнікам кіраўніцтва гільдыі (1662, 1663, 1670 і 1671 г.г.).
20 красавіка 1653 года, Вэрмэр ажаніўся з Катарынай Болнэс. У гэты пэрыяд зьявіліся дзьве вядомыя карціны Вэрмэра: Хрыстос у доме Марыі і Марты і Ткалет Дыяны.
Па некаторых зьвестках у сям’і Вэрмэраў нарадзілася 11 дзяцей (па іншых 15), зь якіх некалькі памерла ў дзяцінстве. Вядома, што ў 1667, 1669 і 1673 г.г. адбываліся пахаваньні дзяцей Вэрмэраў. Пасьля сьмерці мастака, у дакумэнтах зьяўляецца інфармацыя то аб васьмі малалетніх дзецях, то аб дзесяці. Вядомыя імёны дзяцей: Марыя, Элізабэта, Карнэлія, Алэйдзіс, Веатрыкс, Ёганна, Францыск, Катарына і Ігнацыюс. Каб іх пракарміць Яну Вэрмэру даводзілася, акрамя маляваньня, займацца і іншай працай. Нявыключана, што ён працягваў працу бацькі, гандлюючы прадметамі мастацтваў. Верагодна, што Вэрмэр маляваў па асабістым замовам, а не для вольнага продажу. Аднымі з такіх заказчыкаў быў Генры Ван Бітен – пекар і Якаб Дзісіюс – друкар, якія ў 1682 годзе валодалі 19 карцінамі Вэрмэра.
У канцы свайго жыцьця, Вэрмэр пачаў маляваць у іншым стылі, яго працы сталі меней натуральнымі. У гэты час, фінансавае становішча мастака значна пагаршаецца і ён вымушаны быў улесьці ў даўгі. Сытуацыя пагоршылася пасьля пачатку франка-галяндзкай вайны 1672 года, у выніку якой былі зьнішчаны ўладаньні бацькоў жонкі Вэрмэра. Пасьля гэтага часу, мастак ня змог прадаць ніводнай сваёй працы.
Гэта сытуацыя шкодна паўплывала на здароў’е Вэрмэра і ён памёр ў 1675 годзе, а жонка засталася са шматлікімі даўгамі і васьмёра (у іншых крыніцах зь дзесяцьмі) дзецьмі. Яна была вымушана прадаць, ці закласьці большасьць карцінаў мужа.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Ян Вэрмэр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў