Ян Гляўбіц

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук

Ян Глаўбіц (па-польску: Jan Krzysztof Glaubitz) (1700 (Сылезія) – 30 сакавіка 1767, Вільня) — сылескі архітэктар, клясык беларускай архітэктуры. Адзін з выбітных прадстаўнікоў віленскага барока.

[рэдагаваць] Біяграфія

Большую частку свайго актыўнага жыцьця Ян Глаўбіц правёў у Вільні. Удзельнічаў у працах па аднаўленьні, рэканструкцыі й будаўніцтве ансамбляў і асобных будынкаў у Вільні, Полацку, Магілёве, Глыбокім, Сталовічах, Мсьціславе, Лідзе, Беластоку, Дзьвінску.

Да 1737 г. быў сябрам рады й архітэктарам суполкі эвангелікаў-лютэранаў.

Ян Глаўбіц жыў у доме на вуліцы Сьвятога Мікалая ў Вільні да 1749 г. Затым арандаваў вялікі вуглавы дом у эвангелікаў-лютэранаў, адбудаваў яго й жыў у ім да апошняга дня.

[рэдагаваць] Творы

Будаваў і рэканструяваў шматлікія храмы розных канфэсіяў. Для ягоных твораў характэрныя рысы віленскага барока. Яскравая асаблівасьць стылю Глаўбіца – як правіла, дзьве высокія й лёгкія вежы галоўнага фасаду зь ярусамі, па-рознаму ўпрыгожанымі.


[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

 Ян Гляўбіцсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
На іншых мовах