Ян Клемэнс Браніцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ян Клемэнс Браніцкі
Jan Klemens Branicki. Ян Клемэнс Браніцкі (1735).jpg
Якуб Генрык Флемінг. Люі дэ Сыльвэстэр, 1735
POL COA Gryf.svg
Герб «Грыф»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 21 верасьня 1689
Тыкоцін або Беласток 
Памёр: 9 кастрычніка 1771
Беласток 
Род: Браніцкія
Бацькі: Стэфан Мікалай Браніцкі
Кацярына Схалястыка з Сапегаў
Жонка: Кацярына Барбара з Радзівілаў
Барбара з Шэмбэкаў
Ізабэла з Панятоўскіх

Ян Клемэнс Браніцкі (21 верасьня 1689, Тыкоцін або Беласток — 9 кастрычніка 1771, Беласток) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Рэчы Паспалітай. Харунжы вялікі каронны (17241728), генэрал артылерыі кароннай (17281735), гетман польны (17351752) і вялікі каронны1752), адначасна кракаўскі ваявода (17461762) і кашталян1762).

Ян Клемэнс Браніцкі — адзін з набольш багатых і ўплывовых магнатаў Рэчы Паспалітай. Апошні з роду. Трымаў Бранскае (з 1709), Бельскае1719), Кросьненскае1720), Масьціцкае1744) і Златарыйскае1750) староствы.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадстаўнік шляхецкага роду Браніцкіх гербу «Грыф», сын Стэфана Мікалая, ваяводы падляскага, і Кацярыны Схалястыкі з Сапегаў. Другое імя Клемэнс пачаў ужываць у сталым веку замест хроснага імя Казімер.

Кацярына Барбара Радзівіл

У 1723 атрымаў ганаровы ўрад падчашага вялікага літоўскага, але не прыняў яго. У маладосьці служыў у францускім войску. Па вяртаньні ў 1709 далучыўся да групоўкі канцлера вялікага літоўскага К. С. Радзівіла і ажаніўся зь ягонай дачкой Кацярынай.

Імкнуўся адыгрываць ахоўную ролю ў палітычным жыцьці Рэчы Паспалітай, не дазваляў рэформаў, і ў гэтым дзейнічаў разам з Радзівіламі. Падтрымліваў караля Аўгуста Моцнага, у 1733 выступіў за абраньне на сталец Аўгуста Саса.

Групоўка Чартарыйскіх, якая выпрацавала плян дзяржаўных рэформаў, імкнулася перацягнуць Я. К. Браніцкага на свой бок. Дзеля гэтага ў 1748 яна зладзіла шлюб Я. К. Браніцкага з Ізабэлай Панятоўскай (сястра будучага караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага). Аднак намаганьні «Фаміліі» ня далі плёну.

Быў платным агентам францускага ўраду, але з пачаткам Сямігадовай вайны (17561763) пераарыентаваўся на Прусію, зноў зблізіўся з рэфармісцкай групоўкай Чартарыйскіх. Па сьмерці Аўгуста Саса ў 1763 меркаваў выставіць сваю кандыдатуру на сталец Рэчы Паспалітай, што прывяло да разрыву з Чартарыйскімі. Па гэтым яго пазбавілі рэальнай улады над войскам і вымусілі эмігрыраваць у Вугоршчыну, потым паразумеўся з Чартарыйскімі і вярнуўся. З мэтай аднаўленьня ранейшага палітычнага ўплыву ўзяў удзел у арганізацыі Барскай канфэдэрацыі, якую падтрымліваў фінансава.

Збудаваў раскошны палац у Беластоку («Падляскі Вэрсаль»). У 1745 заснаваў у месьце Вайсковую школу будаўніцтва і інжынэрыі[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Браніцкі Ян Клеменс // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 3: Дадатак А — Я. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. С. 82.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Ян Клемэнс Браніцкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў