Ян Колар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ян Колар
Ján Kollár
Kollar jan.jpg
Род дзейнасьці палітык, паэт, этнограф, філёзаф і лютэранскі сьвятар
Дата нараджэньня 29 ліпеня 1793
Месца нараджэньня Мошаўцэ
Дата сьмерці 24 студзеня 1852
Месца сьмерці Вена

Ян Колар (па-славацку: Ján Kollár; 29 ліпеня 1793, Мошаўцэ — 24 студзеня 1852, Вена) — славацкі палітык, паэт, этнограф, філёзаф і лютэранскі сьвятар.

Навучаўся ў гімназіі ў Крэмінцы, Банскай Быстрыцы. У 18121815 у лютэранскім ліцэі ў Браціславе. У 18171819 вывучае тэалёгію ў Енскім унівэрсытэце. У 18191849 быў сьвятаром у Пэшці, падчас рэвалюцыі 1848—1849 гг. у Вугоршчыне служыў сакратаром пры двары аўстрыйскага імпэратара. У 1849 годзе, у якасьці падзякі славакам, якія бралі ўдзел у рэвалюцыі на баку аўстрыйцаў, прызначаны прафэсарам Відзенскага ўнівэрсытэту. Колар быў адным з ідэолягаў славацкага нацыянальнага адраджэньня, які, аднак, прытрымліваўся поглядаў неабходнасьці выкарыстаньня славакамі чэскай мовы, што пазьней выклікала канфлікт зь Людавітам Штурам, які прапагандаваў славацкую мову.

Астатнія гады жыцьця, пачынаючы з 1849 г., Колар правёў у Вене, дзе ўзначальваў ва ўнівэрсытэце катэдру славянскай археалёгіі. Памёр Колар 24 студзеня 1852 у Вене.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Ян Коларсховішча мультымэдыйных матэрыялаў