Ян Лейдэнскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ян Лейдэнскі
Jan van Leiden
Імя пры нараджэньні Ян Бойкелсзан
Дата нараджэньня каля 1509
Месца нараджэньня Лейдэн
Дата сьмерці 22 студзеня 1536
Месца сьмерці
Прычына сьмерці абезгалоўліваньне[d]
Занятак сьвятар, тэоляг
Маці Аліт Бокель[d]

Ян Ле́йдэнскі (па-нідэрляндзку: Jan van Leiden, Johann von Leiden), сапраўднае імя Ян Бойкелсзан (нід. Beukelszoon) або Бокельсан (нід. Bockelson, па-нямецку: Buckholdt — Букгальт; каля 1509, каля Лейдэну — 22 студзеня 1536, Мюнстэр) — кіраўнік мюнстэрскай камуны анабаптыстаў.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па прафэсіі кравец. У 1533 годзе далучыўся да старшыні нідэрляндзкіх анабаптыстаў Яна Матыса, хрысьціўся ў яго і стаў адным зь ягоных апосталаў. Калі Матыс у 1534 року быў забіты, Ян сьцьвярджаў, што паводле адкрыцьця звыш ён прызначаны пераемнікам. Прызнаны ў гэтым сане бурмістрам Бэрндам Кніпэрдолінгам, пачаў арганізоўваць у Мюнстэры тэакратычнае кіраваньне на падставе ўласных адкрыцьцяў і знойдзеных у Старым Запавеце тлумачэньняў. Назваўшы сябе «Ян Божай ласкаю цар Новага Ізраілю», увёў шматжонства, жыў у раскошы і зрабіў места арэнай незьлічоных рэлігійна-фанатычных выхадак.

Нягледзячы на адчайную абарону, у чэрвені 1535 горад быў захоплены войскамі мюнстэрскага арцыбіскупа. Паплечнікі Яна былі пакараныя сьмерцю, усе 18 жонак павешаныя, а сам Ян трапіў пад страшныя катаваньні, якія стрымаў надзіва ўпарта. Пасьля абезгалоўленьня ягонае цела разам зь целамі ягоных найбліжэйшых памагатых былі выстаўленыя ў жалезных кратах на вежы царквы сьв. Лямбэрта.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ян Лейдэнскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #118512234 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.